Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лявонаву пагражае 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці 11:08, 18/01/2002
Пракуратура Беларусі ў чацьвер афіцыйна прад’явіла абвінавачаньне дырэктару Менскага трактарнага заводу Міхаілу Лявонаву. Былому дырэктару Менскага трактарнага заводу, у адпаведнасьці з прад’яўленым яму абвінавачаньнем, пагражае 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
У абвінавачаньні (як і ў Пастанове аб узбуджэньні крымінальнае справы) Лявонаву інкрымінуецца злоўжываньне ўладаю й службовым становішчам, якое пацягнула нанясеньне прадпрыемству ўрону ў асабліва буйных памерах. Яго таксама абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці, з-за якой МТЗ нанесены ўрон у асабліва буйных памерах. Апошняе вызначэньне фігурыруе і ў трэцім пункце абвінавачаньня адносна атрыманьня былым дырэктарам хабару.
Максымальнае пакараньне пры такіх абвінавачаньнях – 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Міхаіла Лявонава затрымалі з 7 на 8 студзеня ў цягніку па шляху ў Маскву. Туды ён, тады яшчэ дырэктар МТЗ, накіроўваўся, па ўзгадненьні зь міністрам прамысловасьці РБ, для кансультацыі адносна аперацыі на хрыбетніцы.