Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША выступілі за прысутнасьць у Беларусі місіі КНГ АБСЭ 11:10, 18/01/2002
У сваім выступе ў АБСЭ ў прысутнасьці дзейснага старшыні Гаймэ Гама амбасадар ЗША пры АБСЭ Мінікес узгадаў сытуацыю, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. “...Пазыцыя Злучаных Штатаў адносна Беларусі ў поствыбарчы пэрыяд у асноўным засноўваецца на высновах, сфармуляваных у справаздачы місіі БДІПЧ АБСЭ ад 4 кастрычніка 2001 г. ЗША мяркуюць, што місія АБСЭ ў Менску павінна працягваць пашыраць супрацоўніцтва й падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ Беларусі. Беларускія ўлады, у сваю чаргу, павінны спрыяць пабудове дэмакратычных інстытутаў і рашэньню праблемаў з правамі чалавека”.
“У гэтай сувязі, мы надаем асаблівую значнасьць прызначэньню новага главы місіі і факту яго поўнага супрацоўніцтва й падтрымкі з боку беларускіх уладаў. Толькі з дапамогай главы місіі, які знаходзіцца на месцы падзеяў, мае дакладную інфармацыю й высновы, уяўляецца магчымым абмяркоўваць далейшыя функцыі місіі.”