Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міжпарлямэнцкі Зьвяз патрабуе знайсьці Віктара Ганчара й вызваліць Андрэя Клімава
11:05, 21/01/2002

У Жэневе на працягу мінулага тыдня адбывалася паседжаньне па абароне правоў Міжпарлямэнцкага Зьвязу. Разглядаліся справы й беларускіх парлямэнтараў: зьніклага Віктара Ганчара, зьняволенага Андрэя Клімава й Валерыя Шчукіна, які нядаўна адбыў трохмесяцовы тэрмін. “У справе Ганчара камісія выказала глыбокую занепакоенасьць тым, што, нягледзячы на доўгі час, які прайшоў з дня ягонага зьнікненьня, у расьсьледаваньні не назіраецца ніякага прагрэсу. І таму камісія вырашыла зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне больш сур’ёзна. У справе Клімава камісія выказала занепакоенасьць у сувязі з працяглым утрыманьнем яго ў турме. Камісія патрабуе ад беларускіх уладаў ягонага вызваленьня”, - паведаміў Радыё Свабода аб выніках паседжаньня па абароне правоў генэральны сакратар Міжпарлямэнцкага Зьвязу Андэрс Джонсан.

“Мы неадкладна высылаем беларускім уладам вынікі працы камісіі. Дакумэнты будуць накіраваныя ўжо на наступным тыдні. Мы ставім перад беларускімі ўладамі вельмі сур’ёзныя пытаньні, датычныя ўсіх трох справаў”, - дадаў Андэрс Джонсан.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: