Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Квасьнеўскі перадаў Пуціну зварот жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў
11:06, 21/01/2002

У пятніцу стала вядома, што зварот жонак рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў – Людмілы Карпенкі, Ірыны Красоўскай, Тацяны Клімавай, Вольгі Захаранкі, Сьвятланы Завадзкай і Зінаіды Ганчар – быў перададзены Ўладзімеру Пуціну. Падчас перамоваў у Варшаве прэзыдэнты Ўладзімер Пуцін і Аляксандар Квасьнеўскі, акрамя іншага, абмеркавалі й сытуацыю ў Беларусі. Пра гэта Аляксандр Квасьнеўскі ўпершыню заявіў у пятніцу польскаму радыё "Zet". Згодна інтэрвію, сытуацыю ў Беларусі прэзыдэнты Пуцін і Квасьнеўскі абмяркоўвалі ўжо ў першыя часы перамоваў.

Як паведамляе Радыё Свабода, падчас інтэрвію карэспандэнт радыё "Zet" запытала ў Аляксандра Квасьнеўскага, як ставіцца да беларускай апазыцыі расейскі прэзыдэнт.

“Ёсьць глыбокі занепакой. Напэўна, Беларусь застаецца істотным партнёрам, але я разумею, што Аляксандар Лукашэнка – партнёр надзвычай нялёгкі”, - адказаў Квасьнеўскі.

На пытаньне, ці лічыць Пуцін Лукашэнку дыктатарам, Аляксандар Квасьнеўскі адказаў: “Не, такія словы не ўжываюцца ў палітычнай размове. Затое, я дакладна лічу Лукашэнку чалавекам, зь якім нялёгка супрацоўнічаць. Але ліст жонак беларускіх апазыцыянэраў, якія зьніклі, якія загінулі, быў перададзены і спадзяюся, што, выкарыстоўваючы свае магчымасьці, прэзыдэнт Пуцін высьветліць гэтае пытаньне”.

Такім чынам, з адказаў прэзыдэнта Квасьнеўскага вынікае, што ніякага канкрэтнага сумеснага рашэньня ў справе звароту жонак рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў кіраўнікі Расеі й Польшчы не прымалі. Аднак, напэўна, станоўчым бокам зьяўляецца тое, што гэтая справа абмяркоўвалася на такім высокім узроўні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: