Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МТЗ засталося жыць адзін дзень
11:12, 21/01/2002

Наяўныя сродкі, якія ёсьць у Менскага трактарнага завода, дазваляюць яму працаваць два дні – 21 і 22 студзеня. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэсавы сакратар МТЗ Вадзім Біцан. Паводле ягоных словаў, сур’ёзныя праблемы ў прадпрыемства пачаліся пасьля распачатай крымінальнай справы адносна генэральнага дырэктара Міхаіла Лявонава і ягонага арышту. На гэта, а таксама на заявы аб тым, што крымінальныя справы ўзбуджаныя адносна яшчэ некалькіх службовых асобаў МТЗ, адрэагавалі як пастаўшчыкі камплектуючых, так і пакупнікі прадукцыі, якія раней рабілі папярэднюю аплату за тэхніку, адначыў В.Біцан.

Так, паводле ягоных словаў, у канцы мінулага тыдня Туркмэністан адмовіўся пералічваць грошы згодна заключанаму кантракту на пастаўку 1.000 трактароў. МТЗ заявіў, што грошы будуць пералічаныя толькі пасьля таго, як трактары прыбудуць у краіну.

На мінулым тыдні з-за адсутнасьці камплектуючых МТЗ стаяў 17 і 18 студзеня, паведаміў прэсавы сакратар. “Завод так ніколі не працаваў”, - адзначыў ён. Са словаў В.Біцана, кіраўніцтва прадпрыемства зьвярталася да гарадзкіх уладаў, Міністэрства прамысловасьці і ўраду, але безвынікова.

На дадзены момант на заводзе працягваецца збор подпісаў у падтрымку Лявонава.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: