Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ОN-LINE канферэнцыя зь лідэрамі моладзевага руху ЗУБР
11:40, 22/01/2002

У сувязі з гадавінаю стварэння моладзевага руху супраціву ЗУБР прэсавы цэнтар Хартыі’97 ладзіць на сваім вэб-сайце канферэнцыю зь лідэрамі руху. Канферэнцыя пачнецца ў аўторак а 17.00 па менскім часе. Мовы – беларуская, расейская, ангельская.

УВАХОД НА КАНФЕРЭНЦЫЮ.

 ПАЛIТЫКА 

Жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў зьвярнуліся да ПАРЭ
11:19, 22/01/2002

На паседжаньні фракцыі лібэралаў, дэмакратаў і рэфарматараў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы лідэр АГП Анатоль Лябедзька агучыў зварот жонак рэпрэсаваных беларускіх апазыцыянэраў – Ірыны Красоўскай, Людмілы Карпенкі, Сьвятланы Завадзкай, Вольгі Захаранкі, Зінаіды Ганчар, Тацяны Клімавай – да Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Дадзены дакумэнт мае ўсяго дзьве прапановы – на красавіцкай сэсіі ПАРЭ прыняць рэкамэндацыю беларускім уладам стварыць камісію па расьсьледаваньні, падкамітэту па правох чалавека правесьці слуханьні па справах Віктара Ганчара, Юры Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага і Андрэя Клімава. Чытайце тэкст ліста на нашым сайце.

Пракурорскі нагляд становіцца больш жорсткім
11:18, 22/01/2002

У абарону эканамічных інтарэсаў краіны й прадпрыемстваў органамі пракуратуры ў 2001 годзе прад’яўлена 22.226 зыскаў на агульную суму звыш 33 мільярды рублёў. Да адміністратыўнай, дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасьці пракурорамі прыцягнутыя больш чым 20 тысячаў чалавек. Сьледчымі аддзеламі пракуратуры ў 2001 годзе было расьследавана больш за 4 тысячы крымінальных справаў аб найбольш цяжкіх злачынствах. У судох пракуроры падтрымалі абвінавачваньне па 44.213 справах, што ў два разы больш, чым у 2002 годзе. Гэта тлумачыцца тым, што, згодна з новым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, якое дзейнічае з 1 студзеня 2001 году, пракуроры абавязаныя падтрымаць у судох абвінавачаньне па ўсіх крымінальных справах. Раней такой неабходнасьці не было. Пасьля азнаямленьня з такімі лічбамі на калегіі Пракуратуры РБ, генэральны пракурор Віктар Шэйман заявіў, што пракурорскі нагляд павінен быць больш наступальным, і паставіў задачу “больш актыўна раскрываць парушэньні ў працы суб’ектаў гаспадараньня, рашуча прымаць неабходныя меры па забесьпячэньні законнасьці ў дзейнасьці дзяржаўных органаў і камэрцыйных структураў”.

Тэрмін утрыманьня ў турме экс-дырэктара «Атлянту» падоўжаны на 3 месяцы
11:17, 22/01/2002

Падоўжаны тэрмін утрыманьня пад вартай былога кіраўніка ЗАТ «Атлянт» Леаніда Калугіна, затрыманага 21 лістапада мінулага году. Як паведаміў БелаПАН адвакат Леаніда Калугіна Аляксандар Пыльчанка, тэрмін арышту падоўжаны яшчэ на тры месяцы – да 21 красавіка 2002 году. Паводле словаў адваката, пытаньне аб падачы скаргі на падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай зараз узгадняецца з Калугіным. Як адзначыў Пыльчанка, «неабходна ўтрымліваць пад вартай людзей, якія ўчынілі забойства або гвалт», але не дырэктара заводу, да таго ж былога. «Калугін ня можа паўплываць на ход сьледзтва, таму што ўжо не зьяўляецца дырэктарам. У рэшце рэшт, можна было б прымяніць такую меру, як хатні арышт», - лічыць адвакат.

Вік пакуль не атрымаў беларускай візы
11:16, 22/01/2002

Былы кіраўнік КНГ АБСЭ Ганс-Георг Вік, які зараз жыве ў Бэрліне і мае намер наведаць Беларусь, пакуль не атрымаў беларускай уязной візы. Віза неабходная амбасадару Віку для таго, каб прыняць удзел у першым паседжаньні ў Менску 25-26 студзеня міжнароднага наглядальнага савету Цэнтру эўрапейскіх і трансатлянтычных дасьследаваньняў пры Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Нямецкі дыплямат зьяўляецца членам гэтага савету. Сам Цэнтар ствараўся пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскай камісіі і бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека – структурыраванага аддзелу АБСЭ.

Лепшыя сябры Лукашэнкі абвінавачваюцца ў незаконным транзыце зброі
11:15, 22/01/2002

Як паведамляе ўплывовы брытанскі часопіс "Jane’s Intelligence Digest", рэгіён Прыднястроўя доўгі час разглядаўся ў якасьці “эканамічнай чорнай дыры”, праз якую праходзіла рознага кшталту кантрабанда: ад цыгарэт, нафты й газу да зброі. У 1996 г. Малдова выпусьціла шэсьць афіцыйных мытных пячатак для скарыстаньня прадстаўнікамі мытні рэгіёну. Да верасьня 2001 г. Малдова правяла аўдыт дадзеных пячатак і высьветліла, што 348 мытных пячатак былі падробленыя. Выпадкова сын непрызнанага прэзыдэнта Прыднястроўя Ігара Сьмірнова аказаўся начальнікам дзяржаўнага мытнага камітэту.

Лукашэнка і Цьзянь Цзэмінь – браты навек
11:14, 22/01/2002

Аляксандар Лукашэнка й старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Цьзян Цзэмінь накіравалі адзін аднаму пасланьні ў сувязі з 10-годдзем усталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж дзьвюма краінамі. Лукашэнка адзначыў, што беларуска-кітайскія стасункі дынамічна разьвіваюцца практычна ва ўсіх сфэрах, а абмен дзяржаўнымі візытамі кіраўнікоў Беларусі й Кітаю вызначыў стратэгічныя накірункі супрацоўніцтва і вывеў двухбаковыя стасункі “на якасна новы ўзровень”.

Мардовія закупае беларускую тэхніку
11:13, 22/01/2002

Мардовія й беларускія кампаніі заключылі 18 кантрактаў на пастаўку аўта-, спэц- і сельскагаспадарчай тэхнікі на агульную суму 66 мільёнаў рублёў. Як стала вядома карэспандэнту ІА “Росбалт”, гэтыя кантракты былі заключаныя Мардовіяй у рамках супрацоўніцтва з групай беларускіх кампаній “Джэнці”. У агуле ў Мардовію паступіць 334 адзінкі тэхнікі. У тым ліку 107 аўтасамазвалаў МАЗ, 3 аўтакраны, 110 прэс-падборшчыкаў, 100 трактараў МТЗ.

Пазыкі "Белэнерга" вялізныя й безнадзейныя
11:12, 22/01/2002

У два разы - з 317 да 634,2 млрд. рублёў - узрасла па выніках 2001 года запазычанасьць суб`ектаў гаспадараньня Беларусі прадпрыемствам канцэрну "Белэнэрга" за ўжытую электрычную і цеплавую энэргію. У даляравым эквіваленце (у пераліку па афіцыйным курсе) запазычанасьць павялічылася на 49,4 адсоткаў - з 268,6 да 401,4 млн. даляраў ЗША.

Швэйцарыя замарозіла рахункі экс-прэзыдэнта Аргентыны
11:11, 22/01/2002

У Швэйцарыі замарожаныя банкаўскія рахункі былога прэзыдэнта Аргентыны Карласа Менэмы. Пра гэта паведаміў жэнеўскі пракурор Бернар Бэртоса. Паводле ягоных словаў, рахункі на агульную суму 10 мільёнаў даляраў блякіраваныя ў рамках аперацыі, якая мае за мэту знайсьці грошы, атрыманыя незаконным шляхам высокапастаўленымі аргентынскімі палітыкамі. Супраць Менэмы ў Аргентыне прад’яўлена абвінавачваньне ў незаконным узбагачэньні.

На частотах ТВ-6 Менск трасьлюе пірацкія кліпы й навіны з MIDEM’а
11:10, 22/01/2002

Праз тры хвіліны пасьля адключэньня расейскага тэлеканалу ТВ-6 у Беларусі пачаў трансьляцыю і не спыняе яе да гэтага часу “Первый музыкальный канал” – прадукт ААТ “Добровидение” – арганізатара трансьляцыі ў Менску ТВ-6. Замест папулярнага расейскага незалежнага каналу, які, напэўна, адзіны з расейскіх каналаў аб’ектыўна асьвятляў падзеі ў Беларусі, беларускія тэлегледачы вымушаныя глядзець замежныя й расейскія кліпы, набытыя “Добровидением” пірацкім шляхам. Закрыцьцё ТВ-6 прымусіла кампанію актывізаваць працэс экспансіі “Первого музыкального” на частату ТВ-6. 17-гадзінавае вяшчаньне музычнага каналу павінна было пачацца толькі з 1 сакавіка. І калі карэспандэнт ТВ-6 у Менску Марыя Маліноўская пакуль адмаўляецца камэнтаваць закрыцьцё расейскга каналу, спасылаючыся на нараду кіраўніцтва ТВ-6, якая адбываецца на дадзены момант у Маскве, то дырэктар ААТ “Добровидение” Валеры Краўчук з задавальненьнем паведаміў прэсаваму цэнтру Хартыі, што спыненьне вяшчаньня ТВ-6 і, як сьледзтва, рэзкае павелічэньне часу трансьляцыі іхнага прадукту, не застала кампанію зьнянацку. Больш таго, Валеры Краўчук радасна паведаміў, што вось-вось на канале, акрамя замежнай і расейскай папсы зьявяцца навіны з MIDEM’а. Адзіная праблема, і дастаткова сур’ёзная, якую “Добровидение” спрабуе вырашыць з самай раніцы – гэта, што рабіць з рэклямадаўцамі, якім была замоўленая мэтавая аўдыторыя, якая значна адрозьнівалася ад гледачоў музычнага каналу. А рэкляму, сказаў Краўчук, “Добровидение” “прадавала і яшчэ як”...

Пэтэр Шыдэр: рэжым Лукашэнкі цалкам непрымальны
11:09, 22/01/2002

Аўстрыйскі сацыяліст Пэтэр Шыдэр быў абраны прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў панядзелак 21 студзеня. На сваёй пасадзе Пэтэр Шыдэр зьмяніў брытанскага лорда Расэла-Джонсана, які сыйшоў у адстаўку. У сваім выступе падчас інаўгурацыі ў Стразбургу новаабраны прэзыдэнт заявіў наступнае: “Беларусь па-ранейшаму застаецца праблемаю. З аднаго боку, сутнасьць прэзыдэнцкага рэжыму не зьмянілася і застаецца цалкам непрымальнай у сьвятле дэмакратычных і прававых нормаў. З другога боку, ізаляцыя ня вельмі садзейнічае зьмене такога становішча. Асамблеі давядзецца праводзіць далікатную палітыку балянсыроўкі паміж падтрыманьнем прагрэсыўных сілаў Беларусі й неабходнасьцю не папушчаць дыктатарскай сутнасьці правячага рэжыму”.

Журналістаў ТВ-6 прымусілі замаўчаць
11:08, 22/01/2002

Апоўначы з панядзелка на аўторак 22 студзеня, за 35 хвілінаў да сканчэньня тэлеперадачы “Соловьиная ночь” уступіў у сілу загад міністра друку Міхаіла Лесіна адключыць тэлекампанію ад эфіру. Перш гледачы ўбачылі на сваіх экранах сетку настройкі праграмаў, а пазьней вяшчаньне было адключанае наогул. У той самы час тыя, хто глядзеў ТВ-6 па спадарожнікавых каналах – за мяжой і ў некалькіх расейскіх рэгіёнах – пабачылі надпіс: “Нас адключылі ад эфіру”. У апартных ТВ-6 пры гэтым адключылі электрычнасьць, а ў рэдакцыйных памяшканьнях – тэлефоны, Інтэрнэт і тэрміналы інфармацыйных агенцтваў. Гэтым рашучым дзеяньнем улада паставіла кропку ў амаль трохгадовай эпапеі выцісканьня з тэлеэфіру “таленавітага журналісцкага калектыву” (па выказваньні Пуціна) на чале з Яўгенам Кісялёвым. Камэнтар расейскіх СМІ чытайце тут .

Лукашэнка прапісвае прамыцьцё мазгоў
11:07, 22/01/2002

- так называецца артыкул, які зьмясьціла швэйцарская “Basler Zeitung”. Падобна на тое, што беларускі лідэр асабіста паклапаціўся аб тым, каб ягоны народ сумаваў доўгія вечары, піша аўтар артыкула Томас Розэр. Гэты рашучы мужчына з зачосам на лысіне без упынку прапаноўвае гледачам пэўную разнастайнасьць на падконтральнай яму тэлевізіі. Вобраз “бацькі народа” ўвесь час мельцяшыць на тэлеэкранах: вось былы кіраўнік калгасу са строгім выразам твару наведвае будоўлі, прысутнічае на парадах танкаў і сельскагаспадарчых машын. Вось той самы чалавек, але, як бы адрэтушаваны, прыветна размаўляе з жанчынамі й дзецьмі, гладзіць дзецей па галоўках, трымае ў сваіх руках жаночыя рукі.

У суд не зьявіліся важныя сьведкі па справе Ігнатовіча
11:06, 22/01/2002

Па невядомых прычынах не зьявіліся ў суд важныя сьведкі па эпізоду аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьмітра Завадзкага. Адвакаты не выключаюць, што сьведкі не жадаюць даваць сьведчаньняў, якія б супярэчылі расьсьледаваньню. На працэсе па справе былога спэцназаўца Ігнатовіча і ягоных паплечнікаў нечакана зьявіліся перашкоды падчас вывучэньня рэчывых доказаў. Сёньня судзьдзі зьбіраліся высьвятліць абставіны зьяўленьня ў аўтамабілі Ігнатовіча рыдлёўкі, на якой, паводле папярэдняга расьсьледаваньня, былі знойдзеныя “фрагмэнты біялягічнага матэрыялу Зьмітра Завадзкага”.

У Лісабоне абмяркоўваюць становішча з КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:05, 22/01/2002

У Лісабоне пачалося двухдзённае паседжаньне “тройкі” АБСЭ (міністраў замежных справаў Румыніі, Партугаліі й Нідэрляндаў). У паседжаньні прымаюць удзел кіраўнікі палявых місіяў АБСЭ, у тым ліку Мішэль Рывалье зь Менску. Напярэдадні лісабонскай сустрэчы былы кіраўнік групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік выказаў сумнеў наконт таго, ці атрымае наогул беларускую візу ягоны пераемнік на пасадзе кіраўніка КНГ. Пакуль жа Кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ ў Беларусі на лісабонскай сустрэчы прадстаўляе выконваючы абавязкі ейнага кіраўніка Мішэль Рывалье, які быў намесьнікам амбасадара Віка. Мішэль Рывалье паведаміў Радыё Свабода, што ў Лісабоне будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне.

Прадаецца шэсьць беларускіх прадпрыемстваў
11:04, 22/01/2002

Патэнцыйныя інвэстары, якія маюць намер набыць 6 прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі ("Азот", "Палімір", "Белшына", "Нафтан", магілёўскае "Хімвалакно" і сьветлагорскае "Хімвалакно"), пачалі абмеркаваньне канкрэтных варыянтаў удзелу ў акцыянаваньні беларускіх прадпрыемстваў.

МАП заклікае Лукашэнку адмовіцца ад антыпрафсаюзнай палітыкі
11:03, 22/01/2002

Сьпікер групы працоўных у Камітэце МАП па свабодзе асацыяцыяў, намесьнік старшыні гэтага аб’яднаньня Урсула Энгэлен-Кэфер і старшыня Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі, намесьнік расейска-беларускага прафсаюзнага каардынацыйнага цэнтру Міхаіл Шмакаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Чытайце тэкст заявы цалкам.

Наступствы забароны на пералічэньне прафунёскаў
11:02, 22/01/2002, www.praca.by

Пасьля забароны пералічэньня прафунёскаў праз бухгальтэрыі прадпрыемстваў, урад рэспублікі “ўдарыў” тым самым па работнікам бібліятэк, клюбаў і спартовых школ. За кошт прафсаюзных грошай утрымліваецца каля 7,5 тысячаў работнікаў клюбных установаў, бібліятэк, спартовых школ. На дадзены момант, фінансаў для іхнага ўтрыманьня, выплаты заробкаў ці дапамогі пры скарачэньні штатаў у ФПБ няма. Уладам неабходна зразумець, што яны павінны паклапаціцца аб гэтых 7,5 тысячах работнікаў: выдаткаваць сродкі на іхнае ўтрыманьне з мясцовых бюджэтаў, або працаўладкаваць іх.

“Балтыка” не спраўляецца зь беларускай бюракратыяй
11:01, 22/01/2002

Да гэтага часу ў няпэўным стане знаходзіцца інвэстыцыйны праект кампаніяў “Балтика” і “Крынiца”. Чакалася, што інвэстыцыйная дамова паміж двума ААТ будзе падпісаная яшчэ ў сярэдзіне мінулага году. Аднак гэтага не адбылося.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: