Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Судзяць рэдактара “Шклоўскіх навінаў”
11:05, 23/01/2002

Распачаўся судовы працэс супраць рэдактара шклоўскай недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандра Шчарбака. Яго абвінавачваюць у парушэньні заканадаўства аб друку. Адміністратыўную справу супраць яго ініцыянаваў пракурор Шклоўскага раёну. Шчарбака абвінавачваюць у друкаваньні газэты накладам звыш 299 асобнікаў. Напрацягу 10 гадоў былы старшыня прафкаму саўгасу “Гарадзец” друкаваў гэтую газэту менавіта такім накладам. Праблемы з пракуратурай у яго пачаліся напярэдадні леташніх прэзыдэнцкіх выбараў. Летась, 6 верасьня ў ягоную кватэру ўламіліся міліцыянты й канфіскавалі ўсю кампутарную тэхніку. Прычынай для вобшуку й канфіскацыі стаў знойдзены ў шклоўскіх актывістаў руху ЗУБР нататнік з тэлефонам рэдактара.

Як паведамляе Радыё Свабода некалькі ўдзельнікаў руху супраціву ЗУБР наладзілі ў вясковай краме пэрфоманс. "Зубры" адыгралі ролю Лукашэнкі й санітараў, якія прыйшлі за “хворым”. У выніку супраць гэтых хлопцаў распачалі крымінальную справу аб абразе гонару й годнасьці Аляксандра Лукашэнкі, а ў іхных кватэрах правялі вобшук, а пасьля гэтага ў Шчарбака канфіскавалі кампутары й абвінавацілі ў вялікім накладзе.

Як адзначыў на судзе адвакат адказчыка Валеры Лабузаў, ён ніколі ня бачыў, каб наклад газэты вымяраўся лінейкай. Сам Шчарбак лічыць, што абвінавачваньне абумоўленае жаданьнем схаваць парушэньне закону міліцыянтамі, бо кампутары ён атрымаў у падарунак ад сына, грамадзяніна Расеі. Такім чынам знаходжаньне кампутараў у ягонай кватэры ня можа быць парушэньнем вядомага лукашэнкаўскага дэкрэту №8 аб парадку паступленьня гуманітарнай дапамогі.

Ініцыятары зыску на першае паседжаньне суда не зьявіліся. Судовае паседжаньне пераносіцца на 28 студзеня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: