Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сытуацыя на МТЗ застаецца вострай 11:18, 23/01/2002
Сытуацыя на Менскім трактарным заводзе працягвае заставацца складанай. Без дапамогі дзяржавы прадпрыемства працаваць ня зможа, заявілі БелаПАН у адміністрацыі МТЗ. Там паведамілі, што пошуку шляхоў для выхаду з крытычнага становішча была прысьвечана нарада, якая прайшла на заводзе 22 студзеня. На ёй прадстаўнікі Міністэрства прамысловасьці зьвярнуліся да пастаўшчыкоў камплектуючых з просьбай дапамагчы прадпрыемству працягнуць працу, аднак і ў партнёраў МТЗ у Беларусі зараз становішча цяжкае. У прыватнасьці, размова йдзе аб Менскім маторным заводзе. Нягледзячы на гэта, кіраўніцтва Мінпраму абавязала Менскі трактарны завод працягваць працаваць і далей, праўда, як гэта будзе зарганізавана, прадстаўнік адміністрацыі МТЗ, які пажадаў застацца невядомым, сказаць пакуль ня здолеў.
У той самы час ён паведаміў, што ў студзені 2002 году прадпрыемства, якое працуе зараз у асноўным па кантрактах, плянавала сабраць 1.200 трактараў, што дазволіла б выплаціць заробак працоўнаму калектыву за сьнежань. Калі да канца месяца гэтага ня ўдасца зрабіць, то працоўныя МТЗ могуць прыняць удзел у прызначанай на 31 студзеня акцыі пратэсту, заплянаванай яшчэ месяц таму Партыяй камуністаў Беларускай. У лютым МТЗ плянаваў сабраць яшчэ 2.300 машын. І ў агуле кантрактаў у завода дастаткова, адзначыў прадстаўнік адміністрацыі, але для іхнага выкананьня неабходныя зваротныя сродкі, якія ў прадпрыемства абмежаваныя. Для таго, каб рэалізаваць трактары, якія ўжо знаходзяцца на складах, неабходна разгледзіць пытаньне аб зьніжэньні іхнага кошту, прадаць ледзь не за сабекошт, што, натуральна, цалкам нявыгадна МТЗ, адзначыў прадстаўнік адміністрацыі.