Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Варта ў Курапатах: момант ісьціны
11:23, 24/01/2002, «Вечерний Минск»

Ужо больш за сто дзён нясуць сваю варту абаронцы ўрочышча Курапаты. Калі шчыра, зь цяжкасьцю верылася, што яны выстаяць у лютыя маразы, якія нядаўна панавалі ў Беларусі. Тым не менш па сёньня, у той час як ідуць працы па рэканстукцыі Менскай кальцавой дарогі, у раёне ўрочышча над лесам віецца дымок і пэрыядычна гучыць стук сякеры – сьведчаньне таго, што насельнікі курапацкага лягеру па-ранейшаму займаюцца сваімі няхітрымі будзённымі справамі насуперак стыхіі і іншым жыцьцёвым абставінам. А ланцуг з крыжоў апярэзаў Курапаты па ўсім пэрымэтры.

 ПАЛIТЫКА 

Збліжэньне з нулявымі тэмпамі
11:22, 24/01/2002

Так называецца артыкул у нямецкай газэце “Suddeutsche Zeitung”, датычны тэмы беларуска-расейскай інтэграцыі. “Беларусь і Расея заклікаюць да саюзу. Аднак насамрэч ніхто гэтага ня хоча. Няроўны саюз Расеі, дзе жыве 150 мільёнаў, зь Беларусяй, дзе ўсяго 10 мільёнаў жыхароў, -- любімы праект аўтарытарна-эксцэнтрычнага Аляксандра Лукашэнкі”, – гаворыцца ў артыкуле.

Былы кіраўнік КНГ АБСЭ “згубіў давер” беларускіх уладаў
11:21, 24/01/2002

“У сваёй дзейнасьці беларускі кіраўнік КНГ АБСЭ у Беларусі амбасадар Ганс-Георг Вік страціў давер ураду Беларусі”, - так пракамэнтаваў адмову ад выдачы беларускай уязной візы нямецкаму дыплямату прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Павал Латушка на брыфінгу, што адбыўся ў МЗС 24 студзеня.

Рэпрэсіі супраць дырэктараў толькі пагаршаюць імідж Беларусі
11:20, 24/01/2002

Крымінальныя справы адносна дырэктараў беларускіх прадпрыемстваў адмоўна сказваюцца на міжнародным іміджы краіны. Такую думку выказаў у сераду агенцтву “Интерфакс” прадстаўнік МЗС Беларусі, які пажадаў застацца неназваным. Паводле ягоных словаў, кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў асабіста курыруюць пастаўкі за мяжу. “Акрамя таго, частка збыту забясьпечваецца дзякуючы асабістым кантактам дырэктароў”, - падкрэсьліў суразмоўца. На ягоную думку, гэта справядліва адносна перш за ўсё, продажу тэхнікі ў Расею, краіны Сярэдняй Азіі й Блізкага Ўсходу. “Ужо на дадзены момант частка падрыхтаваных кантрактаў блізкія да зрыву”, - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Народнаму ўнівэрсітэту адмовілі ў памяшканьні
11:19, 24/01/2002, Barcnews

Дырэкцыя Бялыніцкага раённага Цэнтру творчасьці моладзі адмовіла радзе мясцовага краязнаўчага таварыства ў правядзеньні заняткаў Народнага ўнівэрсытэту ў памяшканьні Цэнтра. Сваю адмову адміністрацыя матывавала пунктам адпаведнага “палажэньня”, які забараняе ёй даваць памяшканьне для правядзеньня мерапрыемстваў такога кшталту грамадзкім арганізацыям. Усяго за паўтары месяцы лекцыі Народнага ўнівэрсытэту набылі папулярнасьць сярод мясцовых жыхароў: на іх прыходзілі ня толькі дарослыя, але й школьнікі старэйшых клясаў. Рада краязнаўчага таварыства, кіраўніцтва гарадзкой ячэйкі ТБМ, як арганізатары ў Бялынічах заняткаў Народнага ўнівэрсытэту, шукаюць памяшканьне, каб мець магчымасьць працягваць яго далейшую дзейнасьць.

Незалежны прафсаюз “Азоту” падае ў суд на адміністрацыю
11:18, 24/01/2002

Днямі генэральны дырэктар прамысловага аб’яднаньня “Азот” забараніў безнаяўнае пералічэньне прафсаюзных унёскаў. У выніку дырэктарскага загаду прафкам Незалежнага прафсаюзу, куды ўваходзяць 850 работнікаў “Азоту”, не атрымае каля 2 мільёнаў рублёў за студзень. У адказ на гэта Незалежны прафсаюз прадрыемства мае намер прад’явіць судовыя зыскі ад сябраў прафсаюзу супраць адміністрацыі. Пра гэта паведаміў старшыня прафкаму Сяргей Антусевіч. “Кожны сябра нашага прафсаюзу піша дзьве заявы: аб уступленьні ў прафсаюз і аб безнаяўным пералічэньні ўнёскаў, так што наша практыка не супярэчыць ніводнаму зь беларускіх законаў, -- кажа Сяргей Антусевіч.— Сёньня сябры нашага прафсаюзу падаюць заявы ў камісію па працоўных спрэчках на прадпрыемстве, а пасьля зыскі ў суд. А мы будзем распачынаць калектыўную працоўную спрэчку ў абласным гаспадарчым судзе”.

Працоўныя патрабуюць адмяніць антыпрафсаюзную пастанову
11:17, 24/01/2002

Самы буйны беларускі прафсаюз – работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня – накіраваў Аляксандру Лукашэнку зварот з патрабаваньнем адмяніць пастанову ўраду ад 14 сьнежня 2001 году. Пастанова фактычна забараніла безнаяўны парадак уплаты прафсаюзных унёскаў.

Памер пэнсіяў зьменшыўся на 5%
11:16, 24/01/2002

У сьнежні 2001 г. сярэдні памер месяцовай пэнсіі склаў 65 тысячаў рублёў (76% ад велічыні мінімальнага спажывецкага бюджэту пэнсіянэра), паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу. Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце склаў 68,2 тысячаў рублёў, па інваліднасьці – 60,3 тысячаў рублёў. Рэальны памер прызначанай месяцовай пэнсіі (пэнсіі, скарэктаванай на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары й паслугі) у сьнежні 2001 году ў параўнаньні зь лістападам 2001 году зьменшыўся на 5%.

Крычаўскі Чырвоны Крыж пад пагрозай закрыцьця
11:15, 24/01/2002

Пад пагрозай закрыцьця аказаўся цэнтар мэдыка-сацыяльнай дапамогі Крычаўскага раённага таварыства Чырвога Крыжа. Камунальныя службы толькі за адзін месяц ацяпляльнага сэзону выставілі рахунак у 507000 рублёў, які цэнтар ня можа аплаціць. Зараз існуе дзьве магчымасьці: ці адключыць ацяпленьне, ці спыніць працу цэнтра па мэдыка-сацыяльнай дапамозе інвалідам, адзінокім і састарэлым людзям.

Банкам давядзецца выдаткаваць вёсцы 70 мільярдаў рублёў на пасяўную
11:14, 24/01/2002

Нацыянальны банк Беларусі “прапанаваў” выдаткаваць прадпрыемствам аграрнага комплексу на вясновы сеў крэдыты агульным памерам 70 мільярдаў беларускіх рублёў, паведаміў у чацьвер старшыня Праўленьня Нацбанку Пётар Пракаповіч. Паводле ягоных словаў, гэта зроблена па просьбе Мінсельгасхарчу.

Магілёўская вобласьць лідыруе па запазычанасьцях
11:13, 24/01/2002, www.praca.by

“У сувязі зь цяжкім эканамічным становішчам у народнай гаспадарцы пераход Магілёўскай вобласьці на экспэрымэнт, зьвязаны з самафінансаваньнем, не надае спадзяваньняў на лепшае”, - лічыць старшыня абласнога савету прафсаюзаў Анатоль Любчанка. Прычыны для такой заявы цалкам абгрунтаваныя. Паводле дадзеных аблстату, ніводзін з асноўных прагнозных паказчыкаў, заплянаваных для народнай гаспадаркі вобласьці, не выкананы. Адпаведна абставінам сур’ёзна абвастрылася праблема выплаты заробкаў. Так і ня здолелі на 31 сьнежня выплаціць грошы работнікам 255 суб’ектаў гаспадараньня, ільвіная доля якіх прыпадае на АПК вобласьці. Агульная сума запазычанасьці на канец году склала 1908,6 млн. рублёў, і зрабіла Магілёўскую вобласьць свайго роду лідэрам у рэспубліцы.

Дзярждэп ЗША увёў яшчэ адну форму ў анкеце для атрыманьня візы
11:12, 24/01/2002, АФН

Па рашэньні Дзярждэпартамэнту ЗША ўведзеная новая анкета – заяўка для атрыманьня неіміграцыйнай візы на ўезд у ЗША, а таксама яшчэ адна дадатковая форма. Форма запаўняецца асобамі ва ўзросьце ад 16 да 46 гадоў і ўключае, у прыватнасьці, пытаньні аб навыках карыстаньня агнявой зброяй, выбуховымі рэчывамі, аб навыках працы зь ядзернымі, біялягічнымі й хімічнымі тэхналёгіямі, аб вайсковай службе, аб удзеле ў ваенных канфліктах. Пра гэта паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка.

АРЦІКЛЬ 19 палічыў, што папраўкі да беларускага Закону аб СМІ не адпавядаюць міжнародным стандартам
11:11, 24/01/2002

Законапраект Рэспублікі Беларусь аб папраўках і дапаўненьнях у Закон аб друку й СМІ на дадзены момант знаходзіцца на разглядзе беларускага парлямэнту. Дадзены законапраект павінен замяніць Закон аб прэсе і СМІ, прыняты ў 1995 годзе. Аднак, на думку аўтарытэтнай кампаніі ў абарону правоў чалавека АРЦІКЛЬ 19, законапраект утрымлівае вялікую колькасьць пунктаў, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам свабоды слова й самавыказваньня. Такія пункты трэба зьмяніць або выключыць, лічыць АРЦІКЛЬ 19.

У ПАРЭ абмяркоўваецца сытуацыя зь беларускімі мас-медыя
11:10, 24/01/2002

Пытаньне аб Беларусі не разглядаецца ў рамках дзейснай сэсіі ПАРЭ. Аднак Камітэт па адукацыі, культуры й СМІ Беларусі ПАСЭ плянуе абмеркаваць сытуацыю з мас-медыя ў Беларусі. На гэтыя слуханьні запрошаныя дзьве беларускія дэлегацыі – ад дзяржаўных СМІ на чале зь міністрам інфармацыі Міхаілам Падгайным і ад недзяржаўных на чале з прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жанай Ліцьвіной. Зімовая сэсія Палямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) праходзіць у Стразбургу з 21 па 25 студзеня.

АБСЭ просіць Расею высьветліць пытаньне з прызначэньнем новага кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:09, 24/01/2002

“Тройка” АБСЭ – міністры замежных справаў Румыніі, Партугаліі й Нідэрляндаў – абмяркоўвала ў Лісабоне надзённыя пытаньні, якія непакояць гэтую арганізацыю, у тым ліку апошнія падзеі ў Беларусі. Як паведаміў Радыё Свабода партугальскі дыплямат Луіша Кабаса, які ў адмысловай групе дзейснага старшыні АБСЭ адказвае за краіны Ўсходняй Эўропы, у тым ліку за Беларусь, праблемным беларускім пытаньнем стала сытуацыя з Кансультатыўна-назіральнай групай АБСЭ. “Таму што зараз мы насамрэч імкнемся прызначыць новага кіраўніка групы, і гэты працэс не варушыцца так хутка, як бы хацелася АБСЭ. Мы лічым, што гэта вельмі важная група й надаем вялікую значнасьць прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі. І, безумоўна, прызначэньне новага кіраўніка КНГ АБСЭ – гэта адзін з прыярытэтаў у дзейнасьці АБСЭ”, -- паведаміў дыплямат.

“Палатка” ня бачыць неабходнасьці ў дзейнасьці КНГ АБСЭ
11:08, 24/01/2002

Камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” “ня бачыць неабходнасьці ў далейшай дзейнасьці ў рэспубліцы КНГ АБСЭ”. Як паведаміў “Интерфаксу” намесьнік галавы камісіі Сяргей Касьцян, такі пункт погляду быў выкладзены сябрамі камісіі падчас сустрэчы ў парлямэнце зь міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым.

МЗС Партугаліі й АБСЭ не ўхваляе адмову амбасадару Віку ў візе
11:07, 24/01/2002

МЗС Партугаліі занепакоены адмоваю беларускіх уладаў выдаць візу на ўезд былому старшыні КНГ АБСЭ ў Беларусі Гансу-Георгу Віку. Партугальскі дыплямат, які адказвае ў адмысловай дэлегацыі дзейснага старшыні АБСЭ за краіны Ўсходняй Эўропы Луіша Кабаса, заявіў, што “аб намерах беларускіх уладаў партугальскі МЗС даведаўся яшчэ ў панядзелак”. “Вядома, адмова ў візе зьяўляецца справаю беларускіх уладаў і спадара Віка асабіста, гэта ўжо не зьяўляецца справаю АБСЭ, бо візыт былога кіраўніка КНГ АБСЭ ніяк не зьвязаны з яго папярэдняй дзейнасьцю. Аднак адмова ў візе экс-кіраўніку КНГ АБСЭ – гэта, вядома, ня тое, што мы можам ухваляць апладысмэнтамі”, -- заявіў дыплямат.

“Палата” будзе разглядаць папраўкі адносна палітычных партыяў
11:06, 24/01/2002

Папраўкі, якія ўскладняць дзейнасьць беларускіх палітычных партыяў, плянуецца разглядзець на вясновай сэсіі “палаты прадстаўнікоў”. Зараз у Камісіі “палаты прадстаўнікоў” па правох чалавека знаходзіцца законапраэкт, які прадугледжвае закрыцьцё партыяў за адно парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, якія пацягнулі нанясеньне “істотнага ўрону” правам і законным інтарэсам грамадзян і арганізацыяў.

Беларусь зноў не пры справах
11:05, 24/01/2002, yusnews.info

Главы ўрадаў Літвы, Польшчы й Расеі вырашылі правесьці сваю сустрэчу ў Калінінградзе ў першай палове сакавіка 2002 году. Пра гэта ў аўторак па тэлефоне дамовіліся прэм’ер-міністры Польшчы й Расеі -- Лешэк Мілер й Міхаіл Касьянаў, паведаміла прэсавая служба польскага габінэту міністраў.

На прафсаюзы будзе ціснуць Канстытуцыйны суд
11:04, 24/01/2002

Сталая камісія “палаты прадстаўнікоў” па правох чалавека, нацыянальных стасунках накіруе ў Канстытуцыйны суд Беларусі запыт аб законнасьці дзеяньняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія адмаўляюцца пералічваць прафсаюзныя ўнёскі. Такое рашэньне прынята 23 студзеня на паседжаньні камісіі. Пастанова ўрада ад 14 сьнежня 2001 году аб некаторых мерах па абароне правоў сябраў прафсаюзаў адмяняе безнаяўны парадак уплаты прафсаюзных унёскаў.

Беспрэцэдэнтная лаяльнасьць суда
11:03, 24/01/2002

Берасьцейскі межгарнізонны суд на выязным паседжаньні ў Баранавічах прызнаў ваенкома Ганцавіцкага раёну падпалкоўніка Васіля Арсеновіча віноўным па артыкуле 159 частцы 3 Крымінальнага кодэксу (“наўмыснае пакіданьне ў небясьпечнасьці, зьдзейсьненае асобай, якая сама па неасьцярожнасьці ці з ускосным наўмысьлем паставіла пацярпелага ў небясьпечны для жыцьця ці здароўя стан”).

Беларусь заняла другое месца ў былым СССР па тэмпах росту курсу даляра
11:02, 24/01/2002

Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты ў 2001 годзе. Такі вынік аналізу дадзеных, атрыманых БелаПАН з цэнтральных банкаў гэтых дзяржаў. Лідэрам стаў Узбэкістан, дзе афіцыйны курс даляру вырас за год у 2,1 разы (з 325 да 688 сумоў).

Грошай на пасяўную можа не хапіць
11:01, 24/01/2002

Урад Беларусі занепакоены тым, што ў яго ня хопіць грошай на вясновую пасяўную кампанію пасьля рашэньня Нацыянальнага банка па зьмене грашова-крэдытнай палітыкі. Гэтае пытаньне абмяркоўваў віцэ-прэм’ер па сельскай гаспадарцы Аляксандар Папкоў з Аляксандрам Лукашэнкам. Мясцовыя трэйдэры й аналітыкі не выключаюць, што ў сакавіку Нацыянальнаму банку пад уціскам Савету Міністраў давядзецца рабіць эмісію. Хаця Лукашэнка, перш прыхільнік эмісійнага “ажыўленьня” эканомікі, на мінулым тыдні сказаў, што звышплянавай эмісіі сёлета ня будзе.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: