Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Грошай на пасяўную можа не хапіць 11:01, 24/01/2002
Урад Беларусі занепакоены тым, што ў яго ня хопіць грошай на вясновую пасяўную кампанію пасьля рашэньня Нацыянальнага банка па зьмене грашова-крэдытнай палітыкі. Гэтае пытаньне абмяркоўваў віцэ-прэм’ер па сельскай гаспадарцы Аляксандар Папкоў з Аляксандрам Лукашэнкам. Мясцовыя трэйдэры й аналітыкі не выключаюць, што ў сакавіку Нацыянальнаму банку пад уціскам Савету Міністраў давядзецца рабіць эмісію. Хаця Лукашэнка, перш прыхільнік эмісійнага “ажыўленьня” эканомікі, на мінулым тыдні сказаў, што звышплянавай эмісіі сёлета ня будзе.
Згодна прагнозу ўраду, аграрны сэктар атрымае ў 2002 годзе каля 500 мільярдаў рублёў, у тым ліку 200 мільярдаў – непасрэдна з бюджэту.
Пакуль невядома, як урад пакрые дэфіцыт рэсурсаў на правядзеньне пасеву. Бо Нацбанк зь мінулага году заявіў аб тым, што банкі самі павінны вырашаць, якія праграмы яны крэдытуюць.
Паводле прагнозу Нацбанка, прырост крэдытаў банкаў на працягу 2002 году складзе ад 400-450 мільярдаў беларускіх рублёў да 1,2 трыльёна.