Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беспрэцэдэнтная лаяльнасьць суда
11:03, 24/01/2002

Берасьцейскі межгарнізонны суд на выязным паседжаньні ў Баранавічах прызнаў ваенкома Ганцавіцкага раёну падпалкоўніка Васіля Арсеновіча віноўным па артыкуле 159 частцы 3 Крымінальнага кодэксу (“наўмыснае пакіданьне ў небясьпечнасьці, зьдзейсьненае асобай, якая сама па неасьцярожнасьці ці з ускосным наўмысьлем паставіла пацярпелага ў небясьпечны для жыцьця ці здароўя стан”).

Арсеновіч асуджаны на два гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на год. 12 жніўня мінулага году а першай гадзіне ночы асабісты аўтамабіль Васіля Арсеновіча, дзе знаходзіліся два пасажыры, у тым ліку мэдычная сястра, зьбіў на дарозе ля вёскі Разьдзеловічы Ганцавіцкага раёну мясцовага жыхара, 30-гадовага Міхаіла Кісялевіча. Мэдычная дапамога пацярпеламу не аказвалася: ваенком не палічыў патрэбным давезьці пацярпелага да шпіталя, які знаходзіўся непадалёк ад месца здарэньня.

Кіроўца й пасажыры забралі пабіты бампер аўтамабілю й зьбеглі з месца здарэньня. Пасьля ДТЗ пацярпелы пражыў суткі і ад атрыманых ранаў памёр. Па заяве сваякоў загінулага была ўзбуджаная крымінальная справа. Хутка пасьля здарэньня Васіль Арсеновіч прыйшоў у міліцыю і прызнаўся. На судовым працэсе былі прадстаўленыя дакумэнты, якія сьведчылі аб тым, што загінулы знаходзіўся ў нецьвярозым стане. Рашэньне суда ўступіць у сілу праз дзесяць дзён.

Па зьвестках БелаПАН, сваякі загінулага маюць намер яго абскардзіць. Ваенком працягвае працаваць на мінулым мейсцы. У лістападзе 2001 году, калі ён ужо знаходзіўся пад сьледзтвам, Міністэрства абароны заключыла зь ім кантракт на наступныя пяць гадоў – пра гэта Арсеновіч паведаміў на судзе.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: