Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Палатка” ня бачыць неабходнасьці ў дзейнасьці КНГ АБСЭ 11:08, 24/01/2002
Камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” “ня бачыць неабходнасьці ў далейшай дзейнасьці ў рэспубліцы КНГ АБСЭ”. Як паведаміў “Интерфаксу” намесьнік галавы камісіі Сяргей Касьцян, такі пункт погляду быў выкладзены сябрамі камісіі падчас сустрэчы ў парлямэнце зь міністрам замежных справаў Беларусі Міхаілам Хвастовым.