Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АБСЭ просіць Расею высьветліць пытаньне з прызначэньнем новага кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі 11:09, 24/01/2002
“Тройка” АБСЭ – міністры замежных справаў Румыніі, Партугаліі й Нідэрляндаў – абмяркоўвала ў Лісабоне надзённыя пытаньні, якія непакояць гэтую арганізацыю, у тым ліку апошнія падзеі ў Беларусі. Як паведаміў Радыё Свабода партугальскі дыплямат Луіша Кабаса, які ў адмысловай групе дзейснага старшыні АБСЭ адказвае за краіны Ўсходняй Эўропы, у тым ліку за Беларусь, праблемным беларускім пытаньнем стала сытуацыя з Кансультатыўна-назіральнай групай АБСЭ. “Таму што зараз мы насамрэч імкнемся прызначыць новага кіраўніка групы, і гэты працэс не варушыцца так хутка, як бы хацелася АБСЭ. Мы лічым, што гэта вельмі важная група й надаем вялікую значнасьць прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі. І, безумоўна, прызначэньне новага кіраўніка КНГ АБСЭ – гэта адзін з прыярытэтаў у дзейнасьці АБСЭ”, -- паведаміў дыплямат.
Учора ў Лісабон прыяжджаў міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў. Партугальскі калега Іванова Жаймэ Гама папрасіў у яго дапамогі ў справе вырашэньня праблемы з групай АБСЭ ў Беларусі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў партугальскі дыплямат Луіша Кабаса.