Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёўская вобласьць лідыруе па запазычанасьцях 11:13, 24/01/2002, www.praca.by
“У сувязі зь цяжкім эканамічным становішчам у народнай гаспадарцы пераход Магілёўскай вобласьці на экспэрымэнт, зьвязаны з самафінансаваньнем, не надае спадзяваньняў на лепшае”, - лічыць старшыня абласнога савету прафсаюзаў Анатоль Любчанка. Прычыны для такой заявы цалкам абгрунтаваныя. Паводле дадзеных аблстату, ніводзін з асноўных прагнозных паказчыкаў, заплянаваных для народнай гаспадаркі вобласьці, не выкананы. Адпаведна абставінам сур’ёзна абвастрылася праблема выплаты заробкаў. Так і ня здолелі на 31 сьнежня выплаціць грошы работнікам 255 суб’ектаў гаспадараньня, ільвіная доля якіх прыпадае на АПК вобласьці. Агульная сума запазычанасьці на канец году склала 1908,6 млн. рублёў, і зрабіла Магілёўскую вобласьць свайго роду лідэрам у рэспубліцы.