Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Самы буйны беларускі прафсаюз – работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня – накіраваў Аляксандру Лукашэнку зварот з патрабаваньнем адмяніць пастанову ўраду ад 14 сьнежня 2001 году. Пастанова фактычна забараніла безнаяўны парадак уплаты прафсаюзных унёскаў.
Пад зваротам стаяць подпісы больш за дзьве тысячы працоўных гэтай галіны. “Гэтая пастанова парушае нашыя правы, -- пішуць яны. – Мы самі павінны вызначаць, як нам плаціць прафсаюзныя ўнёскі. У такой сытуацыі з выплатай заробку вельмі складана сабіраць унёскі ўручную”. Працоўныя адзначаюць, што безнаяўны парадак зьбіраньня ўнёскаў – агульнапрынятая практыка. “Рашэньне ўраду накіраванае на развал прафсаюзаў”, гаворыцца ў звароце. Ягоныя аўтары заяўляюць, што “без прафсаюзу працоўны безабаронны”.