 | ПАЛIТЫКА |  |

Дэлегацыя ПА АБСЭ не прыедзе ў Менск 11:19, 25/01/2002

Дэлегацыя адмысловай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ на чале з дэпутатам Бундэстага Утай Цапф не прыедзе ў Менск. ПА АБСЭ адмяніла гэты візыт. Дэлегацыя павінна была прыехаць у Беларусь у пачатку лютага для вывучэньня сытуацыі ў краіне. 22 студзеня міністар замежных справаў краіны Міхаіл Хвастоў адправіў Уце Цапф адмысловае пасланьне, у якім адзначыў, што надае вялікую значнасьць візыту й хоча сустрэцца са спадарыняй Цапф. Аднак на наступны дзень кіраўнік ПА АБСЭ Адрыян Севярын у сваім выступе на сэсіі ПАРЭ заявіў, што дэлегацыя працоўнай групы адмяняе свой візыт, паколькі беларускія ўлады прад’явілі непрымальныя для такога візыту ўмовы. 25 студзеня радыёстанцыя “Нямецкая хваля” паведаміла, што ПА АБСЭ вырашыла адмяніць візыт па дзьвюх прычынах. Па-першае, беларускія ўлады пажадалі, каб падрыхтоўка паездкі праходзіла без удзелу Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску. А па-другое, яны запатрабавалі, каб у час візыту прадстаўнікі менскай групы АБСЭ не суправаджалі дэлегацыю. Такія ўмовы АБСЭ расцаніла як непрымальныя. 
Асфальт замест памяці 11:18, 25/01/2002, RESPEKT

Пасьля верасьнёўскіх прэзідэнцкіх выбараў адной з найвялікшых палітычных тэмаў на Беларусі стала пашырэньне й мадэрнізацыя некалькіх кілямэтраў кальцавой шашы, што абкружае Менск. Шаша мусіла б адвесьці транспартныя плыні ад жылых мікрараёнаў ды разгрузіць асноўныя магістралі. Але апошнія месяцы супраць будаўніцтва паўстаў шырокі грамадзкі супраціў. Шаша ідзе праз мясцовасьць, што завецца Курапаты, дзе ў трыццатыя гады былі расстраляны й закапаныя дзесяткі тысяч людзей, няўгодных сталінскаму рэжыму. 
Вялікая памыўка 11:17, 25/01/2002, «День»

У Менскім аблвыканкаме адхілены ад працы шэраг кіраўнікоў службаў. Сярод іх начальнік па справах Хведар Шпартоў, загадчык аддзелам адміністратыўных органаў Мікалай Марозаў, загадчык аддзелам кантролю й справаводзтва Ігар Мігас, начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў па Менскай вобласьці Валеры Марозаў, начальнік аддзелу жыльлёвага будаўніцтва й разьвіцьця будіндустрыі Алег Круглікаў, намесьнік начальніка ўпраўленьня па надзвычайных сытуацыях, жыльлёва-прававых і камунальных пытаньнях Іван Карабко. Пра гэта на паседжаньні выканкаму ў мінулы панядзелак аб’явіў старшыня выканкаму Мікалай Дамашкевіч. Такі круты “разворот” адбыўся адразу пасьля таго, як напярэдадні, у пятніцу, кіраўніцтва аблвыканкаму пабывала ў Аляксандра Лукашэнкі. 
Гостаможня приступила к «чистке» кадров 11:16, 25/01/2002

Руководство Государственного таможенного комитета Беларуси собирается усиливать подразделения собственной безопасности с привлечением сотрудников КГБ и МВД для усиления борьбы «за чистоту кадров» таможенных органов. Об этом 24 января на пресс-конференции в Минске заявил председатель ГТК Александр Шпилевский. "Я не вижу проблем, если правонарушение или уголовное преступление, совершенное работником таможни, будет выявлено КГБ, МВД или пограничниками", - подчеркнул он. 
Профсоюзы не готовы к активным действиям 11:15, 25/01/2002

Участники республиканского совещания председателей профкомов крупнейших предприятий, которая прошла 24 января, не смогли определить дальнейшие действия Федерации профсоюзов Белорусской по отмене постановления правительства от 14 декабря 2001 года, которой отменено централизованный сбор профсоюзных взносов. 
Настаўнікі пратэстуюць супраць галечы й антыпрафсаюзнай палітыкі ўладаў 11:14, 25/01/2002

Акцыя пратэсту настаўнікаў й актывістаў прафсаюзу адукацыі супраць дзеяньняў беларускага ўраду адбылася сёньня ў Менску. Каля 100 чалавек, якія сабраліся з плякатамі й транспарантамі на плошчы Бангалор, выказвалі незадаволенасьць сьнежаньскім рашэньнем Савету Міністраў Беларусі, якое забараніла цэнтралізаванае пералічэньне прафсаюзных унёскаў, а таксама незадаволенасьць умовамі працы работнікаў адукацыі. На думку ўдзельнікаў сходу, антыпрафсаюзныя дзеяньні ўладаў выкліканыя непрыдатнымі тэндэнцыямі ў нацыянальнай эканоміцы, праз што ў 2002 годзе ў Беларусі чакаецца рост сацыяльнай напружанасьці. 
Лукашэнка пачаў распродаж прадпрыемстваў нафтахіміі 11:13, 25/01/2002

Аляксандру Лукашэнку прадстаўлены даклад ураду аб акцыянаваньні прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. Як паведаміў “Интерфаксу” кіраўнік канцэрну “Белнафтахім” Іван Бамбіза, у аснове пераўтварэньняў “ляжаць патрабаваньні, вылучаныя прэзыдэнтам: кантрольна пакет акцыяў перш застанецца ў руках дзяржавы”. Пры гэтым перад патэнцыйнымі партнёрамі стаіць шэраг вытворча-тэхнічных умоваў. Паводле ягоных словаў, гэта, перш за ўсё, разьвіцьцё прадпрыемстваў з захаваньнем іхнага профілю, павелічэньне аб’ёмаў вытворчасьці таварнай прадукцыі, у тым ліку на аснове выкарыстаньня высокіх і новых тэхналёгіяў, узгадненьне ўласных інвэстыцыйных меркаваньняў па мадэрнізацыі й рэканструкцыі з прадпрыемствамі й канцэрнам. Акрамя таго, пры іншых роўных умовах прыярытэт павінен аддавацца сыравіне, якая вырабляецца прадпрыемствамі нашай рэспублікі, адказаў Бамбіза. У сьпіс увайшлі аб’яднаньні “Нафтан”, “Палімір”, “Азот”, “Белшына”, магілёўскае й сьветлагорскае аб’яднаньні “Хімвалакно”. 
“Балтыка” згарнула працу па рэканструкцыі “Крыніцы” 11:12, 25/01/2002

Кампанія “Балтыка” згарнула працу па рэканструкцыі менскага піўзаводу “Крыніца” і адазвала сваіх спэцыялістаў, паведамляе “Интерфакс”. Прычынаю гэтага стала затрыманьне перадачы “Балтыцы” дзяржпакету акцыяў “Крыніцы” ў памеры 50 адсоткаў плюс 1 акцыя. 
Более трети белорусских предприятий убыточны 11:11, 25/01/2002

По итогам 2001 года 35,5 % промышленных предприятий Беларуси оказались убыточными. Об этом 24 января на встрече с журналистами в Минске сообщил председатель Федерации профсоюза Белорусской Франц Витко. Это наибольший показатель за последние четыре года. По сведениям Ф.Витко, в 1998 году убыточных предприятий в стране было 16,2 процента; в 1999 - 17,1; в 2000 - 23,4. 
Снова растут тарифы 11:10, 25/01/2002

После официального опубликования в стране будут введены в действие новые тарифы на проезд пассажиров в автобусах пригородных и междугородних маршрутов. Они увеличатся примерно на 10 процентов. Последний раз эти тарифы изменялись в октябре прошлого года. 
Новым оператором может стать компания «Хуавэй» 11:09, 25/01/2002

В Беларуси насчитывается 2,9 млн. телефонных линий. Это значит, на каждых 100 жителей республики приходится 30 телефонов. Об этом сообщил вчера министр связи Беларуси Владимир Гончаренко. Активно развивается сегодня в стране и рынок мобильной связи. Недавно в республике появился новый оператор связи стандарта GSM. Как сообщил Владимир Гончаренко, 4 февраля заканчивается тендер на поставку оборудования для него, а уже в середине марта новый оператор должен начать обслуживать город Минск. По словам министра связи, тендерную документацию на поставку оборудования для нового оператора приобрели 6 иностранных компаний. В их числе – китайская компания "Хуавэй", которая занимается разработкой и производством телекоммуникационного оборудования. 
Сэнатар Кэмпбэл нагадвае Кангрэсу аб пастаўках беларускай зброі тэрарыстам 11:08, 25/01/2002

Амэрыканскі сэнатар Бэн Найтхорс Кэмпбэл, старшыня Камісіі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе (Гэльсынская Камісія) выступіў 24 студзеня са зваротам да Кангрэсу адносна пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі. Чытайце тэкст выступу цалкам ніжэй. 
Вальтэр Швімэр: шлях Беларусі ў Раду Эўропы пралягае праз стварэньне камісіі па расьсьледаваньні “гучных” справаў 11:07, 25/01/2002

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Стразбургу зь Генэральным Сакратаром Рады Эўропы Вальтэрам Швімэрам. На сустрэчы абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі, а таксама пэрспэктывы ейных узаемаадносінаў з Радай Эўропы, магчымасьці правядзеньня слуханьняў “гучных справаў” аб зьнікненьні палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі -- Віктара Ганчара, Юры Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага – у ПАРЭ, а таксама ўключэньня маладых людзей зь Беларусі ў розныя навучальныя праграмы Рады Эўропы. Падчас сустрэчы Вальтэр Швімэр заявіў: “Шлях Беларусі ў Раду Эўропы пралягае праз зьмену палітычнага клімату ў краіне, вызваленьне Андрэя Клімава, стварэньне камісіі па расьсьледаваньні “гучных справаў” з удзелам міжнародных экспэртаў, допуск апазыцыі да дзяржаўных СМІ, пашырэньне паўнамоцтваў парлямэнту і адмену сьмяротнага пакараньня”.
Справа супраць Чыгіра-малодшага развальваецца 11:06, 25/01/2002

На працэсе па справе Аляксандра Чыгіра прагучалі сьведчаньні, якія, на думку абароны, парушаюць вэрсію сьледчых. Перад судзьдзямі ўчора ў якасьці сьведкі выступаў зваршчык Руслан Сокалаў. Гэта той самы майстар, які па просьбе Аляксандра Чыгіра пераварыў пранумараваную частку аднаго з аўтамабіляў на іншую, нібыта выкрадзеную Чыгіром. 
У Стразбургу абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі СМІ 11:05, 25/01/2002

У Стразбургу скончваецца зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Учора Камітэт адукацыі, культуры й сродкаў масавай інфармацыі абмяркоўваў сытуацыю з СМІ ў Беларусі. Гэтыя слуханьні выклікалі вялікі інтарэс у парлямэнтараў, праваабарончых арганізацыяў, у журналісцкіх саюзах. Зь Менску ў Стразбург прыехалі 5 незалежных журналістаў і прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў на чале зь ейным старшынём Жанай Ліцьвіной. Туды сама прыехаў міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны. 
Беларускія ўлады працягваюць сэрыю скандалаў 11:04, 25/01/2002, GazetaSNG.ru

Афіцыйны Менск у чарговы раз зьдзівіў сусьветную грамадзкасьць сваімі неардынарнымі ўчынкамі. На гэты раз адмовілі ва ўязной візе ў Беларусь былому кіраўніку Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ амбасадару Гансу-Георгу Віку, які зьехаў зь Беларусі ў сувязі са сканчэньнем чатырохгадовага тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Такім чынам, беларускае кіраўніцтва падоўжыла сьпіс скандалаў, якія пачаліся ў 1997 годзе. Тады, нагадаем, беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка заявіў на адной з нарадаў, што яму дакладна вядома, пра што размаўляюць амбасадары заходніх краін, калі зьбіраюцца ў будынку брытанскай місіі ў Менску. 
Расьследаваньне справы аб абразе гонару й годнасьці Лукашэнкі зацягваецца 11:03, 25/01/2002

Рэчыцкая пракуратура дазволіла пазнаёміцца абвінавачанай Наталі Брэль і ейнаму адвакату Зьмітру Іванішку з вынікамі расьсьледаваньня крымінальнае справы аб абразе гонару й годнасьці, а таксама паклёпе ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. 
Суд дазволіў міліцыі не вяртаць майкі “Скажы дурню — не!” 11:02, 25/01/2002

Магілёўскі суд разгледзіў зыск старшыні свабоднага прафсаюзу заводу “Зеніт” Аляксандра Каралёва да супрацоўнікаў Цэнтральнага раённага аддзелу міліцыі Магілёву. Каралёў патрабаваў, каб міліцыянты вярнулі яму канфіскаваныя летась у жніўні некалькі сотняў маек з надпісам “Скажы дурню – не!”. 
Нацбанк пакуль ня будзе караць банкі за невыкананьне новага нарматыву 11:01, 25/01/2002

Нацыянальны банк Беларусі, які з 1 студзеня 2002 году ўсталяваў мінімальны ліміт уласнага капіталу для банкаў, якія працуюць з насельніцтвам, у памеры 10 мільёнаў эўра, пакуль ня будзе адзываць ліцэнзіі ў малых і сярэдніх банкаў, як абацяў раней. 
|  |
|