Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура працягвае шукаць віноўных у абразе Лукашэнкі 11:20, 28/01/2002
Пракуратура Менску яшчэ ў верасьні мінулага году распачала крымінальную справу па арт.367 Крымінальнага кодэксу РБ – паклёп на Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Справа была распачатая па факце масавага распаўсюду друкаванай прадукцыі, якая, на думку пракуратуры, утрымлівае паклёп на Прэзыдэнта РБ, за пэрыяд зь ліпеня па верасень. Зараз вядуцца актыўныя сьледчыя дзеяньні па гэтай справе. У якасьці сьведкаў выклікаюцца ў асноўным сябры моладзевых арганізацыяў, якія на час выбарчай кампаніі затрымліваліся за распаўсюд друкаваных выданьняў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”, 25 студзеня сябра Маладога Фронту Аляксея Кубракова выклікалі ў пракуратуру Менску да сьледчага па асабліва важных справах Уладзіміра Шрубко. Падставаю для гэтага выкліку стаў адміністратыўны пратакол, складзены на Кубракова 30 жніўня 2001 году па арт. 143 ч.1 за распаўсюд налепак. Сьледчы задаў толькі адно пытаньне: адкуль у хлопца налепкі. Кубракоў адказаў, што не памятае. Быў складзены пратакол допыту, пасьля чаго хлопца адпусьцілі.