Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
КРДС аднаўляе сваю дзейнасьць
11:22, 29/01/2002

Паседжаньне Кансультатыўнай Рады дэмакратычных сілаў, дзе была выпрацаваная стратэгія беларускіх дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час, адбылося 29 студзеня ў Менску. На паседжаньні КРДС было прынятае рашэньне аб стварэньні нацыянальных аргкамітэтаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка й ушанаваньня Дня памяці Чарнобыля 26 красавіка. На гэтым жа паседжаньні Каардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў прыняла заяву, тэкст якой мы падаем цалкам.

 ПАЛIТЫКА 

ЗУБР не забудзе і не даруе
11:21, 29/01/2002

У Гомлі памянулі актывіста руху супраціву ЗУБР Андрэя Зайцава, які трагічна загінуў пры нявысьветленых абставінах напрыканцы мінулага году. Напярэдадні сумнай даты кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы пастанавіла адпець нябожчыка, як чалавека, які памёр гвалтоўнай сьмерцю. Адмыслова дзеля гэтага зь Менску прыехаў айцец Леанід Акаловіч, вядомы тым, што кожную нядзелю ладзіць набажэнствы ў Курапатах. Жалобная цырымонія адбылася на гарадзкіх могілках Гомлі, дзе пахаваны Андрэй. Маці, бацька, сваякі Андрэя, ягоныя сябры-зубры з Гомлі й Менску, запалілі сьвечкі і моўчкі стаялі ля магілы сына й сябра, і словы сьвятое малітвы, што лілася па-над крыжамі давала веры ў тое, што вінаватыя ў смерці Андрэя адкажуць і перад Боскім і перад чалавечым судом за свае злачынствы.

Што хавае МУС?
11:20, 29/01/2002, "День"

Пашыраная калегія МУС, на якой прысутнічала ўся сілавая вярхушка краіны прайшла 25 студзеня. Акрэдытаваныя на гэтае мерапрыемства журналісты былі папярэджаныя, што ім дазволена прысутнічаць на першай частцы гэтага мерапрыемства. Аднак ужо праз паўгадзіны пісьмовая брація была выстаўленыя за дзьверы. Каму з “сілавікоў” не спадабалася ці напужала прысутнасьць журналістаў, сказаць цяжка. На нашае пытаньне: чаму? – супрацоўнікі прэсавай службы МУС толькі разводзілі рукамі й адказвалі, што выконваюць загад. Але гэты выпадак яшчэ больш умацоўвае думку, што ў сыстэме МУС далёка ня ўсё так гладка, як спрабаваў у гэтым пераканаць на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі Ўладзімер Навумаў, і яму ёсьць што хаваць.

Беларусь закупае тульскую зброю
11:19, 29/01/2002

Афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара канцэрну “Белрэсурсы” Аляксандрам Патанцавым прыбыла ў Тулу 28 студзеня. Паводле інфармацыі тульскай адміністрацыі, сёньня, 29 студзеня, беларуская дэлегацыя сустрэлася з губэрнатарам Тульскай вобласьці Васілём Старадубцавым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні гандлёва-эканамічнага, ваенна-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва. У праграме візыту, які працягнецца да 31 студзеня, заплянаваныя наведваньне дэлегацыяй буйных тульскіх прадпрыемстваў ваенна-тэхнічнага комплексу – “Канструктарскага бюро прыборабудаваньня”, “Тульскага патроннага заводу”, ААТ “Туламашзавод”, шэрагу прадпрыемстваў сельгасмашынабудаваньня, аграрнага комплексу й лёгкай прамысловасьці.

Левым партыям не даюць пратэставаць
11:18, 29/01/2002

Менгарвыкам забараніў правядзеньне некалькіх акцыяў ля прахадных буйных прадпрыемстваў Менску ў гонар пратэсту супраць рэзкага агалечваньня насельніцтва. Іх спрабавалі наладзіць беларускія камуністы, сацыял-дэмакраты “Народнай Грамады” й Партыя Працы. Замест пікетаў каля прахадных трактарнага заводу, вытворчага аб’яднаньня “Інтэграл” і на пл. Якуба Коласа, улады, як заўсёды, прапанавалі сваё месца для выказваньня пратэсту – сумнавядомую менскую плошчу Бангалор, якая знаходзіцца далёка ад прамысловых прадпрыемстваў, а ў народзе больш вядомая як месца выгула сабак у скверы побач зь ёй.

Беларусь будзе стагніраваць да зьмены ўлады
11:17, 29/01/2002

Паводле прагнозаў старшыні Наглядальнага савету НІСЭПД, ганаровага старшыні АГП Станіслава Багданкевіча, у гэтым годзе варта чакаць абвастрэньня эканамічнага крызысу. Непазьбежны бюджэтны крызыс як сьледзтва нерэнтабельнасьці эканомікі й чаканага невыкананьня даходнай часткі бюджэту (за 2001 год даходная частка рэспубліканскага бюджэту недавыкананая на 300 млрд. руб., што пацягнула адпаведнае недафінансаваньне многіх ажыцьцяўляемых праектаў). Адбудзецца вымушанае аслабленьне манетарнай палітыкі, павелічэньне грашовай экспансіі і аднаўленьне галапіруючай інфляцыі.

Паскарэньне інфляцыі непазьбежна
11:16, 29/01/2002

Год толькі пачаўся, а інфляцыя за першыя тры тыдні склала 4,2%. І як бы не хацелася, толькі сэзоннасьцю гэты скачок не патлумачыш, паколькі летась за гэты ж пэрыяд інфляцыя была амаль удвая меншай. І гэта, як паведамляе “Белорусская газета», сьведчыць пра адно: росквіт інфляцыі працягваецца, нягледзячы на абяцаньні ўраду зьнізіць яе да 20-27% за год. Дадзены факт, як і імкненьне дасягнуць спаду тарыфаў за расейскія энэрганосьбіты, пацьвярджае слабасьць надзеяў на структурныя перамены.

Міласэрнае банкруцтва
11:15, 29/01/2002

Умацоўваць узаемадзеяньне гаспадарчых судоў з органамі выканаўчай улады – з такой прапановай выступіў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда рэспублікі Віктар Камянкоў перад членамі Менскага гарвыканкаму. Паводле словаў Камянкова, яго хвалюе стан справаў у сфэры прамысловасьці. Летась гаспадарчы суд Менску разгледзіў у 8 разоў болей справаў аб банкруцтве, чым у 2000. У гэтай “чарзе” сёньня стаяць Менскі экспэрымэнтальны фурнітурны завод, “Алеся”, “Калібр” і Менскі завод гадзіньнікаў, паведамляе БЕЛТА.

“Гарызонт” можа стаць акцыянэрным таварыствам
11:14, 29/01/2002

Буйнейшае беларускае прадпрыемства па вытворчасьці тэлевізараў “Гарызонт” сёлета стане адкрытым акцыянэрным таварыствам. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, такія пляны ёсьць у Дэпартамэнта па кіраваньні дзяржмаёмасьцю Міністэрства эканомікі. Рэфармаваньне аб’яднаньня пакуль тармозіць няпростая сытуацыя, што склалася на “Гарызонце”. Кансалідаваныя пазыкі бюджэту разам з Фондам сацабароны тут складаюць 1,3 млрд. беларускіх рублёў.

Менскі міжнародны аэрапорт прастойвае
11:13, 29/01/2002

На дадзены момант тэхнічныя магчымасьці Нацыянальнага аэрапорту “Менск” выкарыстоўваюцца толькі на 8-12%. Пра гэта 28 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў генэральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны аэрапорт “Менск” Сяргей Серадзюк. Тэхнічныя й тэхналягічныя магчымасьці аэрапорту дазваляюць штогод абслугоуваць больш за 5 млн. пасажыраў. Пры гэтым у 2001 годзе паслугамі аэрапорту карысталіся 422 тысячы пасажыраў. Магчымасьць апрацоўкі грузаў складае 300 тон у суткі, аднак, як паведаміў Серадзюк, гэта магчымасьць выкарыстоўваецца толькі на 10%.

Пашыраецца сьпіс платных мэдычных паслуг
11:12, 29/01/2002

У 2002 годзе ў Беларусі значна будзе пашыраны сьпіс платных відаў мэдычных паслуг, якія аказваюцца ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Пра гэта паведаміў загадчык аддзелам Упраўленьня аховы здароўя, сацыяльнай абароны і санаторна-курортнага лекаваньня насельніцтва Апарату Савету Міністраў Віктар Калбанаў.

У правінцыі зачыняюцца лякарні
11:11, 29/01/2002, Barcnews

Сёлета з 1 сакавіка скарачаецца колькасьць месцаў у лякарнях Шчучынскага раёну (Гарадзенская вобласьць). Зараз на раён з 60.000-ым насельніцтвам прыпадае 121 койкамесца на 10.000 жыхароў. Плянуецца скарыціць 115 месцаў у шпіталях, паколькі сёньняшняя іх колькасьць нібыта пераўзыходзіць неабходную, а ўтрыманьне іх эканамічна нямэтазгодна і надзвычай складанае для раённага бюджэту, які атрымоўвае датацыі з вобласьці.

На Гарадзенскую вобласьць абрушыўся ўраган
11:10, 29/01/2002

Чарговы атлянтычны цыклон прынёс у Беларусь праліўныя дажджы й моцныя парывы ветру. Магутны штармавы вецер абрушыўся гэтай ноччу на Гарадзенскую вобласьць. Як паведамілі карэспандэнту “Саюз-інфа” у Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, ад урагану пацярпелі Навагрудзкі, Зэльвенскі, Карэліцкі, Ваўкавыскі, Слонімскі раёны. У многіх населеных пунктах пазрываныя дахі з жылых, адміністратыўных і вытворчых будынках.

На працэсе па справе “групы Ігнатовіча” апытаныя важныя сьведкі
11:09, 29/01/2002

На закрытым працэсе па справе групы былога афіцэра спэцпадразьдзелу МУС “Алмаз” Валеры Ігнатовіча дапытаныя важныя сьведкі. Па зьвестках БелаПАН, суд працягваў дасьледаваньне эпізодаў выкраданьня аператара ГРТ Зьмітра Завадзкага, якое адбылося 7 ліпеня 2000 году. У прыватнасьці, дапытаны адзін зь блізкіх сваякоў падазраванага ў выкраданьні журналіста разам з Ігнатовічам Максіма Маліка. Сваяк Маліка быў дастаўлены ў суд нечакана – “прыводам” з Баранавіч, дзе ён пражывае.

Паклёп у адрас апазыцыі застаецца непакараным
11:08, 29/01/2002

Калегія па грамадязнскіх справах Менскага гарадзкога суда адмяніла рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі па справе аб зьнявазе гонару й годнасьці лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з боку аўтара праграмы “Тайныя спружыны палітыкі” Беларускай тэлевізіі Юры Азаронка. Такім чынам, калегія задаволіла скаргу Юры Азаронка й пратэст пракуратуры. Сябры судовай калегіі лічаць, што Азаронак у сваёй праграме не абражаў гонару лідэра АГП.

Акцыя памяці ля сьценаў Камітэту дзяржбясьпекі
11:07, 29/01/2002

Больш за пяцьдзесят актывістаў руху ЗУБР прыйшлі 28 студзеня да будынка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску. Удзельнікі руху супраціву сталі перад КДБ жывым ланцугом і трымалі ў рукох запаленыя сьвечкі. Так "зубры" адзначылі сорак дзён з дня сьмерці гомельскага актывіста руху ЗУБР Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам пад уціскам КДБ.

Каму замінае місія АБСЭ і хто наступны кандыдат у турму?
11:06, 29/01/2002

“Лукашэнка кідае ў турмы дырэктароў і мае намер абмежаваць мандат АБСЭ”, -- так называецца артыкул ва ўчорашнім нумары швэйцарскай “Neue Zuercher Zeitung”. Паводле словаў аўтара публікацыі, з 1994 году, ад перамогі Лукашэнкі на першых прэзыдэнцкіх выбарах, беларускі кіраўнік заўсёды знаходзіў прычыну для раздражненьня. “Спачатку быў парлямэнт, пасьля СМІ,затым апазыцыйныя палітыкі... У апошні час Лукашэнку пазбавалі спакою прадстаўнікі дырэктарскага корпусу й мандат АБСЭ”, -- піша “Neue Zuercher Zeitung”. “Дырэктараў абвінавачваюць у карупцыі, амбасадараў АБСЭ - у шпіянажы на карысьць апазыцыі. Нечаканасьцю гэта назваць нельга”, -- упэўнены аўтар артыкула. Толькі зьяўляюцца пытаньні: каму замінае місія АБСЭ і хто наступны кандыдат у турму?

Лукашэнка патрабуе ад пракуратуры больш пільнага нагляду
11:05, 29/01/2002

Аляксандар Лукашэнка патрабаваў 28 студзеня ад генэральнага пракурора Віктара Шэймана павялічыць пракурорскі нагляд за выкананьнем заканадаўства ў паліўна-энэргетычнай і фінансава-крэдытнай сыстэмах, у сфэры ліцэнзійнай дзейнасьці, дэкляраваньня даходаў і маёмасьці, зрабіць больш пільным нагляд за законнасьцю дзейнасьці кіраўнікоў арганізацыяў, дабівацца поўнага пакрыцьця матэрыяльнага ўрону, нанесенага нядбайнасьцю, злоўжываньнямі, нямэтавым выкарыстаньнем бюджэтных і крэдытных сродкаў.

Чаму не паляцеў у Менск Барыс Грызлоў
11:04, 29/01/2002, Страна.Ru

На сёньняшнім паседжаньні Каардынацыйнай рады калегіальных органаў сілавых структураў дзяржаў СНД павінны адбыцца агульныя дыскусіі па ўзаемадзеяньні сілавых ведамстваў СНД у ажыцьцяўленьні Міждзяржаўнай праграмы сумесных мераў барацьбы са злачыннасьцю. Аднак кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў РФ у Менску ня будзе. Міністар унутраных справаў Барыс Грызлоў, як паведамілі "Стране. Ru" высокапастаўленыя прадстаўнікі МУС, адмяніў заплянаваную паездку ў Беларусь літаральна ў апошні момант.

Масква паабяцала беларусам танны газ
11:03, 29/01/2002, КоммерсантЪ

Кіраўнік расейскага ўраду Міхаіл Касьянаў пагадзіўся прадаваць Беларусі газ па ўнутрырасейскіх коштах. Пра гэта заявіў беларускай тэлевізіі прэм’ер-міністар ураду Беларусі Генадзь Навіцкі. Учора гэтую інфармацыю пацьвердзілі і ў прэсавай службе расейскага “Газпрома”.

Абраны галоўны снайпэр краіны
11:02, 29/01/2002

На справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Беларускага стралковага саюзу быў абраны новы прэзыдэнт. Ім стаў 53-гадовы міністар абароны Леанід Мальцаў, за якога адзінагалосна прагаласавалі ўсе прысутныя. Тэрмін паўнамоцтваў новага кіраўніка саюзу – 4 гады.

З 1 лютага павялічыцца кошт праезду на грамадзкім транспарце
11:01, 29/01/2002

Павышэньне тарыфаў на праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце чакае жыхароў беларускай сталіцы з 1 лютага. Як распавёў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА начальнік камэрцыйнага аддзелу ўпраўленьня транспарту й сувязі Менгарвыканкаму Аляксандар Гурэнь, кошт адной паездкі – 120 рублёў. Ільготныя талоны будуць удвая таньней – 60 рублёў.Праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 5400 рублёў, на чатыры віды – 9600 рублёў. Адмысловае рашэньне аб павышэньні тарыфаў на праезд прыняў Менскі гарвыканкам.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: