Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паклёп у адрас апазыцыі застаецца непакараным 11:08, 29/01/2002
Калегія па грамадязнскіх справах Менскага гарадзкога суда адмяніла рашэньне суда ніжэйшай інстанцыі па справе аб зьнявазе гонару й годнасьці лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі з боку аўтара праграмы “Тайныя спружыны палітыкі” Беларускай тэлевізіі Юры Азаронка. Такім чынам, калегія задаволіла скаргу Юры Азаронка й пратэст пракуратуры. Сябры судовай калегіі лічаць, што Азаронак у сваёй праграме не абражаў гонару лідэра АГП.
Згодна рашэньню судовай калегіі, словы Юрыя Азаронка аб тым, што Анатоль Лябедзька нібыта прывёз з Польшчы ў Беларусь і прыбраў да сваіх рук 8500 даляраў, былі не сьцьвярджэньнем, а толькі меркаваньнем аўтара праграмы. (Месяц таму суд Першамайскага раёну Менску прызнаў Азаронка й БТ віноўнымі па гэтай справе і абавязаў выплаціць Анатолю Лябедзьку адпаведна 400 і 600 тысячаў рублёў кампэнсацыі).
Лідэр АГП мяркуе, што насамрэч на гарадзкі суд аказалі моцны ўціск улады.