Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пашыраецца сьпіс платных мэдычных паслуг 11:12, 29/01/2002
У 2002 годзе ў Беларусі значна будзе пашыраны сьпіс платных відаў мэдычных паслуг, якія аказваюцца ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Пра гэта паведаміў загадчык аддзелам Упраўленьня аховы здароўя, сацыяльнай абароны і санаторна-курортнага лекаваньня насельніцтва Апарату Савету Міністраў Віктар Калбанаў.
На дадзены момант Міністэрства аховы здароўя Беларусі працуе над стварэньнем нарматыўна-прававой базы, якая дазволіць правесьці працу па пашырэньні аб’ёму пазабюджэтнага фінансаваньня мэдыцыны. Лячэньне дзяцей, сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, інтэнсіўная тэрапія, рэанімацыя і паслугі па дапамозе пры родах па-ранейшаму застануцца бясплатнымі. На дадзены момант рыхтуецца адпаведная пастанова ўраду.