Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь будзе стагніраваць да зьмены ўлады 11:17, 29/01/2002
Паводле прагнозаў старшыні Наглядальнага савету НІСЭПД, ганаровага старшыні АГП Станіслава Багданкевіча, у гэтым годзе варта чакаць абвастрэньня эканамічнага крызысу. Непазьбежны бюджэтны крызыс як сьледзтва нерэнтабельнасьці эканомікі й чаканага невыкананьня даходнай часткі бюджэту (за 2001 год даходная частка рэспубліканскага бюджэту недавыкананая на 300 млрд. руб., што пацягнула адпаведнае недафінансаваньне многіх ажыцьцяўляемых праектаў). Адбудзецца вымушанае аслабленьне манетарнай палітыкі, павелічэньне грашовай экспансіі і аднаўленьне галапіруючай інфляцыі.
Відавочна, паведамляе “БДГ”, варта чакаць істотнага скарачэньня падтрымкі рэжыму насельніцтвам, зьмены электаральнай грамадзкай сьвядомасьці ў накірунку дэмакратыі й лібэралізму, патрабаваньня правядзеньня эканамічных рэформаў, захаваньня правоў чалавека, разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, наладжваньня добрых стасункаў з Захадам, аднаўленьня патрэбных адносінаў з МВФ і іншымі фінансавымі арганізацыямі. Аднак наўрадці Лукашэнка пойдзе на істотную дэмакратызацыю дзяржаўнай улады й рэфармаваньне эканомікі, бо гэта непазьбежна прывядзе да разбурэньня сыстэмы ягонай аўтарытарнай улады. Хутчэй Беларусь як грамадзтва і як дзяржава ў бліжэйшы час будзе – да зьмены правячых элітаў у працэсе правядзеньня сапраўды свабодных выбараў парлямэнту й прэзыдэнта – стагніраваць.