Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь закупае тульскую зброю
11:19, 29/01/2002

Афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам генэральнага дырэктара канцэрну “Белрэсурсы” Аляксандрам Патанцавым прыбыла ў Тулу 28 студзеня. Паводле інфармацыі тульскай адміністрацыі, сёньня, 29 студзеня, беларуская дэлегацыя сустрэлася з губэрнатарам Тульскай вобласьці Васілём Старадубцавым. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні гандлёва-эканамічнага, ваенна-тэхнічнага двухбаковага супрацоўніцтва. У праграме візыту, які працягнецца да 31 студзеня, заплянаваныя наведваньне дэлегацыяй буйных тульскіх прадпрыемстваў ваенна-тэхнічнага комплексу – “Канструктарскага бюро прыборабудаваньня”, “Тульскага патроннага заводу”, ААТ “Туламашзавод”, шэрагу прадпрыемстваў сельгасмашынабудаваньня, аграрнага комплексу й лёгкай прамысловасьці.

Мэта візыту – падрыхтоўка пагадненьня аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж Тульскай вобласьцю і Рэспублікай Беларусь. У складзе дэлегацыі – супрацоўнікі міністэрства замежных справаў, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, прамыслоўцы, прадпрымальнікі, прасдтаўнікі Ўзброеных сілаў.

Госьці наведаюць Тульскую гандлёва-прамысловую палату, дзе сустрэнуцца з дырэктарскім корпусам Тульскай вобласьці. Як падкрэсьлівае прэсавая служба тульскай абласной адміністрацыі, за апошнія два месяцы гэта ўжо другая сустрэча афіцыйных асоб Тульскай вобласьці й Беларусі. У сьнежні 2001 году прадстаўнічая тульская дэлегацыя на чале з губернатарам Васілём Старадубцавым пабывала ў Менску, дзе правяла перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Па выніках 2001 году таваразварот паміж Тульскай вобласьцю і Беларусяй склаў 38 мільёнаў даляраў. Акрамя прадукцыі тульскага ВПК, тульскія прадпрыемствы пастаўляюць нам прадукцыю металюргіі, хіміі, электроніку, будаўнічыя матэрыялы. Зь Беларусі ў Тульскую вобласьць паступае сельгастэхніка, прадукцыя хімічнай прамысловасьці, тавары народнага спажываньня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: