Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР не забудзе і не даруе
11:21, 29/01/2002

У Гомлі памянулі актывіста руху супраціву ЗУБР Андрэя Зайцава, які трагічна загінуў пры нявысьветленых абставінах напрыканцы мінулага году. Напярэдадні сумнай даты кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы пастанавіла адпець нябожчыка, як чалавека, які памёр гвалтоўнай сьмерцю. Адмыслова дзеля гэтага зь Менску прыехаў айцец Леанід Акаловіч, вядомы тым, што кожную нядзелю ладзіць набажэнствы ў Курапатах. Жалобная цырымонія адбылася на гарадзкіх могілках Гомлі, дзе пахаваны Андрэй. Маці, бацька, сваякі Андрэя, ягоныя сябры-зубры з Гомлі й Менску, запалілі сьвечкі і моўчкі стаялі ля магілы сына й сябра, і словы сьвятое малітвы, што лілася па-над крыжамі давала веры ў тое, што вінаватыя ў смерці Андрэя адкажуць і перад Боскім і перад чалавечым судом за свае злачынствы.

Нагадаем, што незадоўга да сьмерці, Андрэй перадаў карэспандэнту Радыё Свабода аўдыёкасэту з запісам ягонае тэлефоннае размовы з супрацоўнікам КГБ, які называў сабе Алесем Еўсьцігнеевым, дзе “гэбіст” абразьліва зьневажае й шантажуе Андрэя. Пазней стала вядома, што сапраўднае імя гэтага чалавека - Аляксандр Ястрэмскі – супрацоўнік Гомельскага УКГБ.

Адразу па сьмерці Андрэя ў адну зь мясцовых пэйджынгавых кампаніяў быў здадзены пэйджэр, нумар якога называў Андрэю Зайцаву “гэбіст” Алесь Еўсьцігнееў. Здаў яго… Алесь Ястрэмскі – сапраўдны супрацоўнік Гомельскага УКГБ. Як высьветлілася, працоўны тэлефон, названы Андрэю “Еўсьцігнеевым” таксама належаў супрацоўніку Гомельскага УКГБ Ястрэмскаму.

І зусім “нечаканая” акалічнасьць. Як вядома, Андрэй Зайцаў быў знойдзены ў сабе дома павешаным. Па словах сьведкаў, на вяроўцы быў вельмі складаны прафэсыйны вузел. Гэта ставіць пад сумнеў сам факт самагубства і гаворыць аб магчымым забойстве.

Але… Крымінальная справа па факце сьмерці Андрэя так і не была ўзбуджаная. Ніякія сьледчыя дзеяньні ня былі прадпрынятыя.

Замест гэтага, КДБ вуснамі свайго прэс-сакратара Котава абылгала ўжо нябожчыка Андрэя, не знайшло нават простых чалавечых словаў спачуваньня бацькам Андрэя Зайцава. Цікава, а каго выхоўвае спадар Котаў? Ці ёсьць у яго дзеці, ці зразумелыя яму бацькоўскія пачуцьці і ці ганарацца ягоныя дзеці сваім бацькам?

Сябры Андрэя Зайцава ў Гомлі ня вераць у ягонае самагубства. Ня вераць у гэта і менскія ЗУБРы, разам зь якімі Андрэй правёў ноч зь 9 на 10 верасьня 2001 года ў Палацы прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы Менску, разам зь якімі ён бараніў Курапаты ў кастрычніку мінулага года.

ЗУБР не забудзе і не даруе рэжыму гэтае страты. Кожны адкажа перад судом і перад Богам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: