Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Рэзалюцыю мітынгу ў Салігорску ўлады прызналі незаконнай
11:19, 30/01/2002


 ПАЛIТЫКА 

ФСБ ухіляецца ад прамых адказаў на пытаньні аб пастаўках Беларусяй зброі ў Чачэнію
11:18, 30/01/2002

На прэсавай канферэнцыі па выніках сумеснага паседжаньня кіраўнікоў праваахоўчых органаў краін Садружнасьці, што адбылася ў Менску, старшыня Савету кіраўнікоў органаў бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў ухіліўся ад прамога адказу на пытаньне карэспандэнта БелаПАН аб тым, ці маюць праваахоўчыя органы краін СНД інфармацыю аб магчымых пастаўках Беларусяй зброі экстрэмісцкім групоўкам, якія дзейнічаюць у Чачэніі. Абвінавачваньні ў гэтым рэгулярна на працягу апошняга году зьяўляюцца ў замежнай прэсе.

МВФ не падтрымлівае новую эканамічную праграму для Беларусі
11:17, 30/01/2002

Перамовы аб новай эканамічнай праграме для Беларусі, якую б падтрымаў Міжнародны валютны фонд, могуць пачацца толькі ў тым выпадку, калі беларускі ўрад перагледзіць некаторыя прагнозныя паказчыкі на 2002 год. Пра гэта заявіў БелаПАН 29 студзеня сталы прадстаўнік МВФ у Літве й Беларусі Марк Хортан.

Кіраўнікі МУС краінаў СНД прынялі новую інструкцыю аб міждзяржаўным вышуку
11:16, 30/01/2002

22-е паседжаньне Савету міністраў унутраных справаў (СМУС) краінаў СНД прайшло ў сераду ў Менску ў Палацы рэспублікі. У пачатку паседжаньня міністар унутраных справаў Армэніі Арыф Аруцюнян перадаў паўнамоцтвы кіраўніцтва СМУС міністру ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімеру Навумаву. За зачыненымі дзьвярыма члены СМУС абмеркавалі праблемы ўзаемадзеяньня, што зьяўляюцца ў іхнай працы. Прынятая новая “Інструкцыя аб адзіным парадку міждзяржаўнага вышуку асобаў”, якая замяніла ранейшую, прынятую ў 1993 годзе.

Расейскія прафсаюзы маюць намер пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве
11:15, 30/01/2002

Выканаўчы камітэт буйнейшага расейскага прафсаюзнага аб’яднаньня – Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі – на сваім апошнім паседжаньні прыняў рашэньне правесьці пікетаваньне беларускай амбасады ў Маскве з перадачай заяваў пратэсту супраць парушэньня правоў прафсаюзу ў Беларусі да ўраду і Аляксандра Лукашэнкі.

«Дарыда» бярэ ваду на тэрыторыі могільніка
11:14, 30/01/2002

Жыхары Ждановічаў знайшлі парэшткі жывёлаў ля сьвідравіны, дзе фірма «Дарыда» бярэ ваду для вытворчасці безалкагольных напояў. Парэшткі жывёлаў належаць лябараторыі Інстытуту мікрабіялёгіі. У лябараторыі жывёлаў заражалі ўзбуджальнікамі сібірскай язвы, шаленства і воспы.

Беларусь мяняе трактары на кукурузу
11:13, 30/01/2002

У Кішынёве адбылася сустрэча беларускага амбасадара Васіля Саковіча з прэзыдэнтам Малдовы Ўладзімерам Вароніным. Як паведамляе “Саюз-інфо”, падчас сустрэчы бакі таксама адзначылі наяўнасьць вялікіх рэзэрваў у гандлёва-эканамічных зносінах. Сёлета дзяржаўны канцэрн “Белрэсурсы” падпісаў пагадненьне з НПА “Порумбень” аб пастаўцы ў Малдову каля 100 беларускіх трактараў у абмен на насеньне кукурузы. Дасягнутая дамова аб адкрыцьці машына-трактарных станцыяў для абслугоўваньня беларускай тэхнікі.

Больш за 58% сельскагаспадарчых прадпрыемстваў стратныя
11:12, 30/01/2002

Згодна папярэднім сьведчаньням Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня, 2001 год са стратамі завяршылі 1.403 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі, ці 58,9 адсоткаў ад іх агульнай колькасьці. За мінулы год рэнтабельнасьць калгасаў і саўгасаў спала ў агуле па краіне на 6,1 адсоткі; стратным аказалася вытворчасьць прадукцыі жывёлагадоўлі. З гэтай прычыны пазыкі сельгаспрадпрыемстваў вырасьлі за год у 2,3 разы. На пачатак гэтага году яны склалі 1.264,9 млрд. рублёў, ці ў сярэднім па 505 млн. рублёў на адну гаспадарку.

Гамяльчан пазбавілі “грабавых”
11:11, 30/01/2002

У Гомлі спынілі даплочваць насельніцтву за пражыцьцё й працу ў раёне пэрыядычнага кантролю так званыя “грабавыя”. Сума гэтая зьмяншалася год ад году і стала сьмешнай – менш за тысячу рублёў на чалавека. Асаблівай ролі ў бюджэце сем’яў яны ўжо не адыгрывалі. Але адмену мізэрных ільготаў жыхары Гомлі ўспрымаюць як першы крок да пераводу абласнога цэнтру з раёну пэрыядычнага кантролю з забруджаньнем радыёнуклідамі ад 1 да 5 кюры/кв.м у чыстую зону. А гэта ўжо пагражае больш сур’ёзнымі наступствамі: адменай бясплатнага харчаваньня ў школах і бясплатнага аздараўленьня дзяцей улетку.

У Беларусі ад стыхіі пацярпела звыш 300 населеных пунктаў
11:10, 30/01/2002

У выніку шквалістага ветру, які дасягаў 15-24 м/сек, за мінулыя суткі ў Беларусі пацярпела 347 населеных пунктаў. Як паведамілі “Интерфаксу” ў сераду ў МЧС Беларусі, у розных рэгіёнах рэспублікі амаль цалкам разбураныя 359 будынкаў, 52 трансфарматарныя падстанцыі, пашкоджана 11 АТС, 285 км лініяў электраперадач, а таксама 50 га лесанасаджэньняў.

Зінаіда Ганчар патрабуе ад Лукашэнкі праўды аб зьнікненьні мужа
11:09, 30/01/2002

Жонка зьніклага больш за два гады таму намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Зінаіда Ганчар абураная, што ўлады замоўчваюць факт зьнікненьня Ганчара й выказвае ўпэўненасьць, што яго выкралі па палітычных прычынах. “Вы зразумелі, што ў адкрытай барацьбе вы ня здолееце перамагчы майго мужа, і тады яго выкралі”, -- піша Зінаіда Ганчар.

Апытаныя апошнія сьведкі ў справе аб выкраданьні Зьмітра Завадзкага
11:08, 30/01/2002

На працэсе над групоўкай Ігнатовіча апытаныя апошнія два сьведкі выкраданьня апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага, што азначае заканчэньне судовага расьсьледаваньня гэтага эпізоду. Віна групоўкі Ігнатовіча ў выкраданьні Завадзкага так і не даказаная, лічыць адзін з адвакатаў, які прысутнічае на працэсе.

Пачаўся суд над прафсаюзам “Беларуськалія”
11:07, 30/01/2002

У Менскім абласным судзе пачаўся разгляд зыску адміністрацыі вытворчага аб’яднаньня “Беларуськалій” да прафсаюза гэтага прадпрыемства. Адміністрацыя патрабуе прызнаць незаконнай заплянаваную пяціхвілінную забастоўку 1 лютага, згаданую ў рэзалюцыі шматтысячнага мітынгу 11 студзеня ў Салігорску, а таксама пакараць лідэраў прафсаюзных арганізацыяў Леаніда Зайцава й Мікалая Новіка.

У Бурундзі загінуў беларускі пілёт
11:06, 30/01/2002

Пакуль у Маскве супольная калегія МЗС Беларусі й Расеі заяўляе пра прыярытэтную ўвагу да абароны правоў расейцаў і беларусаў у трэціх краінах, Украіна займаецца пытаньнем дастаўкі трупа беларускага пілёта, які загінуў у Бурундзі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Ігар Далгоў паведаміў, што 15 студзеня ў Бурундзі загінуў у аўтакатастрофе лётчык не з украінскім грамадзянствам, як меркавалася раней, а зь беларускім. МЗС Беларусі пра гэты інцыдэнт ня ведае.

Узброеныя сілы Беларусі маюць намер супрацоўнічаць з тульскім ВПК
11:05, 30/01/2002

Беларускія Ўзброеныя сілы зацікавіла прадукцыя прадпрыемстваў тульскага ВПК. Пра гэта заявілі члены афіцыйнай дэлегацыі рэспублікі падчас іх трохдзеннага візыту ў Тульскую вобласьць. На сустрэчы з губэрнатарам Васелём Старадубцавым начальнік аддзелу службы ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Куксаў падкрэсьліў, што рэспубліка мае патрэбу ў мадэрнізацыі сыстэмаў СПА савецкай вытворчасьці. Паводле ягоных словаў, рашэньню гэтай задачы можа садзейнічаць Кімаўскі радыёэлектрамеханічны завод.

На пасяўную не хапае больш за 250 мільярдаў рублёў
11:04, 30/01/2002

Дэфіцыт фінансавых сродкаў для правядзеньня веснавых пасяўных працаў у поўным аб`ёме складае 259 млрд. рублёў, у тым ліку ў Берасьцейскай вобласьці - 40 млрд. рублёў, Віцебскай - 55 млрд. руб., Гомельскай - 42 млрд. руб., Гарадзенскай - 33 млрд. руб., Менскай - 48 млрд. руб., Магілёўскай - 41 млрд. руб. Пра гэта было заяўлена 29 студзеня на паседжаньні ў Менску прэзыдыуму Савету Міністраў Беларусі.

Суб’екты ня могуць плаціць за электрычнасьць
11:03, 30/01/2002

З пачаткам новага году рэзка зьнізіўся ўзровень аплаты за энэргарэсурсы беларускімі суб’ектамі гаспадараньня. Як паведаміла БелаПАН прэсавы сакратар канцэрну “Белэнэрга” Тацяна Манько, з 1 па 22 студзеня ўзровень аплаты за адпушчаныя энэргарэсурсы склаў 25,8 адсоткаў супраць 41,9 адсоткаў з 1 па 22 сьнежня мінулага году. У выніку агульны доўг спажыўцоў павялічыўся на 23,9 адсоткі і склаў 785 млрд. 783,6 млн. рублёў (484,5 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на 22 студзеня). Рост запазычанасьці адбыўся на фоне ўвядзеньня канцэрнам жорсткіх санкцыяў да неплацельшчыкаў.

Тарыфы на платныя паслугі вырасьлі за год на 78,1 адсоткаў
11:02, 30/01/2002

Платныя паслугі насельніцтву сталі лідэрамі па ўдаражэньні ў 2001 годзе. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, тарыфы на платныя паслугі вырасьлі за год на 78,1 адсоткаў. Больш значна - у 3,62 разы – павялічыліся кошты на паслугі дзіцячых дашкольных установаў. Праезд у гарадзкім пасажырскім транспарце падаражэў у 2,02 разы, на чыгуначным транспарце - у 2 разы, паведамляе БелаПАН. Паслугі адукацыі вырасьлі ў кошце на 94,1 адсоткі, аховы здароўя - на 70,8, сувязі - на 58,1, санаторна-курортных установаў - на 55,6, хімчыстак - на 89,7, цырульняў - на 61,3, рамонт абутку - на 66,7. Харчовыя тавары падаражэлі за год на 46,5 адсоткі.

Праз паўтары гады ў Менску не застанецца ніводнага шапіка
11:01, 30/01/2002

За паўтары гады ў Менску адбудзецца паэтапны пераход ад шапікаў да больш прагрэсыўных формаў гандлю. Згодна рашэньню Менскага гарвыканкаму “Аб упарадкаваньні разьмяшчэньня й фукцыянаваньня аб’ектаў дробнарозьнічнага гандлю на тэрыторыі гораду Менску” да 1 траўня гэтага году шапікі, разьмешчаныя ў цэнтральнай частцы гораду, будуць перанесеныя ўнутр кварталяў і згрупаваныя ў гандлёвыя шэрагі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: