Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праз паўтары гады ў Менску не застанецца ніводнага шапіка 11:01, 30/01/2002
За паўтары гады ў Менску адбудзецца паэтапны пераход ад шапікаў да больш прагрэсыўных формаў гандлю. Згодна рашэньню Менскага гарвыканкаму “Аб упарадкаваньні разьмяшчэньня й фукцыянаваньня аб’ектаў дробнарозьнічнага гандлю на тэрыторыі гораду Менску” да 1 траўня гэтага году шапікі, разьмешчаныя ў цэнтральнай частцы гораду, будуць перанесеныя ўнутр кварталяў і згрупаваныя ў гандлёвыя шэрагі.
Да 1 чэрвеня павінны перанесьціся на другасныя вуліцы й комплексы з шапікамі на прыпынках, перадае БелаПАН. Канчатковы ж перанос усіх шапікаў у гандлёвыя цэнтры, супер- і гіпэрмаркеты, прадугледжаны да 1 ліпеня 2003 году. Як адзначаецца ў “Канцэпцыі ўпарадкаваньня й арганізацыі сучасных формаў дробнарозьнічнага гандлю ў горадзе Менску”, сёньняшняя практыка арганізацыі дробнарозьнічнага гандлю не забясьпечвае належнага абслугоўваньня насельніцтва, а таксама “не адпавядае тэхнічнай і эстэтычнай якасьці фармаваньня сталічнага гародзкога асяродзьдзя”. У прыватнасьці, адстунічаюць належныя санітарна-тэхнічныя ўмовы, парушаюцца тэрміны рэалізацыі й захоўваньня тавараў і гэтак далей. Прыкладамі ўдасканаленных формаў гандлю, на думку Менгарвыканкаму, служаць “Паркінг”, рынкі “Маскоўскі” і “Малінаўка”.