Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суб’екты ня могуць плаціць за электрычнасьць
11:03, 30/01/2002

З пачаткам новага году рэзка зьнізіўся ўзровень аплаты за энэргарэсурсы беларускімі суб’ектамі гаспадараньня. Як паведаміла БелаПАН прэсавы сакратар канцэрну “Белэнэрга” Тацяна Манько, з 1 па 22 студзеня ўзровень аплаты за адпушчаныя энэргарэсурсы склаў 25,8 адсоткаў супраць 41,9 адсоткаў з 1 па 22 сьнежня мінулага году. У выніку агульны доўг спажыўцоў павялічыўся на 23,9 адсоткі і склаў 785 млрд. 783,6 млн. рублёў (484,5 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на 22 студзеня). Рост запазычанасьці адбыўся на фоне ўвядзеньня канцэрнам жорсткіх санкцыяў да неплацельшчыкаў.

На дадзены момант 966 прадпрыемстваў або цалкам адключаныя ад крыніц энэргіі, або адключаныя да так званай аварыйнай броні, калі аб’ём падаваемай энэргіі дазваляе падтрымліваць на мінімальным узроўні бесперапынныя вытворчасьці. Большасьць прадпрыемстваў, да якіх прымененыя такія санкцыі, у Магілёўскай (219), Гарадзенскай (213) і Гомельскай (176) абласьцях. Абмежаваная падача энэргіі 4.792 суб`ектам. У агуле ў Беларусі налічвацца 17.607 суб’ектаў гаспадараньня, якія маюць запазычанасьць за спажытыя энэргарэсурсы. У 2001 годзе даўгі спажыўцоў энэргарэсурсаў канцэрну "Белэнэрга" павялічыліся ўдвая - з 317 да 634,2 млрд. рублёў (з 268,6 да 401,4 млн. даляраў ЗША ў пераліку па афіцыйным курсе на 1 студзеня і 31 сьнежня 2001 году). Узровень аплаты склаў 85 адсоткаў. У якасьці санкцыяў арганізацыі па забесьпячэньні энэргіі 39.241 разоў уводзілі абмежаваньні і 7.703 разы адключалі спажыўцоў ад крыніц энэргіі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: