Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 3031      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія прафсаюзы маюць намер пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве
11:15, 30/01/2002

Выканаўчы камітэт буйнейшага расейскага прафсаюзнага аб’яднаньня – Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі – на сваім апошнім паседжаньні прыняў рашэньне правесьці пікетаваньне беларускай амбасады ў Маскве з перадачай заяваў пратэсту супраць парушэньня правоў прафсаюзу ў Беларусі да ўраду і Аляксандра Лукашэнкі.

ФНПР, замежныя й міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі, Міжнародная арганізацыя працы неаднаразова зьвярталіся да беларускіх уладаў і ўказвалі на несумяшчальнасьць іхных дзеяньняў з дэмакратычнымі прынцыпамі сацыяльнага партнёрства. Але гэтыя звароты не былі прынятыя да ўвагі кіраўніцтвам краіны, а на апошні зварот старшыні ФНПР да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб сустрэчы для абмеркаваньня праблемаў парушэньня прафсаюзных правоў у Беларусі было адказана адмоваю.

Калі ўлічваць папярэднія заявы Федэрацыі незалежных прафсаюзаў, а таксама прапановы членскіх арганізацыяў, выканкам ФНПР лічыць неабходным узмацніць дзеяньні салідарнай падтрымкі беларускіх прафсаюзаў, у сувязі з чым зьбіраецца зьвярнуцца да прафцэнтраў краін СНД і Прыбалтыкі з заклікам аб падтрымцы ініцыятывы ФНПР.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: