Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МВФ не падтрымлівае новую эканамічную праграму для Беларусі 11:17, 30/01/2002
Перамовы аб новай эканамічнай праграме для Беларусі, якую б падтрымаў Міжнародны валютны фонд, могуць пачацца толькі ў тым выпадку, калі беларускі ўрад перагледзіць некаторыя прагнозныя паказчыкі на 2002 год. Пра гэта заявіў БелаПАН 29 студзеня сталы прадстаўнік МВФ у Літве й Беларусі Марк Хортан.
Летась беларускі ўрад ня здолеў пасьпяхова ажыцьцявіць шасьцімесяцовую эканамічную праграму пад наглядам экспэртаў фонду, што было неабходнай умовай для пачатку перамоваў аб крэдыце “стэнд-бай”. Асноўныя праблемы былі з выкананьнем бюджэтных паказчыкаў. На думку экспэртаў МВФ, гэта было выклікана павышэньнем заробкаў, якое не засноўвалася на адпаведным павелічэньні прадуктыўнасьці працы. Ацэнкі экспэртаў пацьвярджаліся на паседжаньні Савету дырэктараў МВФ 23 студзеня ў Вашынгтоне, дзе разглядаліся вынікі супрацоўніцтва зь Беларусяй у 2001 годзе.
Падчас перамоваў у канцы мінулага году прадстаўнікі МВФ і беларускага ўраду не знайшлі паразуменьня па шэрагу важных пунктаў урадавай эканамічнай праграмы на 2002 год. У прыватнасьці, экспэрты фонду лічаць занадта аптымістычнымі заплянаваныя ўрадам рост валавага ўнутранага прадукту й заробку.
Акрамя таго, МВФ непакоіць адсутнасьць “зразумелай і канкрэтнай праграмы” прыватызацыі, сказаў Хортан. Паводле ягоных словаў, заплянаваныя беларускім урадам на 2002 год прыбыткі ад прыватызацыі адносна невялікія, але прагнозныя лічбы не падмацаваныя канкрэтнымі плянамі.