Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ёзас Ярмалавічус прагне ў Менск
11:21, 31/01/2002, «Народная воля»


 ПАЛIТЫКА 

Хвастоў абвінаваціў АБСЭ ў тугадумстве
11:20, 31/01/2002

Мандат КНГ АБСЭ ў Беларусі неабходна перагледзіць, заявіў у інтэрвію Беларускаму радыё галава Міністэрства замежных справаў Міхал Хвастоў. “У рамках ранейшага мандату група ня ў стане дзенічаць. Палітычна і эканамічна сытуацыя ў нашай краіне зьмянілася ў лепшы бок, але АБСЭ не разумее, якія мэты сама арганізацыя перасьледуе ў Беларусі”, - адзначыў міністар.

Стачкам салігорскіх шахцёраў будзе баставаць
11:19, 31/01/2002

Забастовачны камітэт аб’яднаньня “Беларуськалій” мае намер спыніць на пяць хвілінаў працу вытворчасьці, паведаміў “Интерфаксу” старшыня прафкаму аб’яднаньня, лідэр прафкаму работнікаў хімічнай прамысловасьці ФПБ Леанід Зайцаў. Падтрымаць акцыю пратэсту вырашыў прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплесу. Нагадаем, што ўчора Менскі абласны суд прызнаў незаконнай рэзалюцыю агульнагарадзкога мітынгу ад 11 студзеня ў Салігорску аб аб’яўленьні папераджальнай забастоўкі 1 лютага і рашэньне аб ейным правядзеньні ў ВА “Беларуськалій”. Суд палічыў за неабходнае неадкладнае выкананьне свайго рашэньня.

Дэлегацыя ПА АБСЭ падрыхтуе для Сталага камітэту даклад аб Беларусі
11:18, 31/01/2002

Вынікі працы адмысловай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая наведае Менск з 3 па 5 лютага, лягуць у аснову даклада Сталага камітэту ПА АБСЭ. Ягонае паседжаньне пройдзе ў Вене 21 лютага. У прэсавым рэлізе, распаўсюджаным Кансультатыўна-назіральнай групай АБСЭ ў Беларусі 31 студзеня, прыводзяцца словы кіраўніка адмысловай працоўнай групы па Беларусі Уты Цапф. “Місія працоўнай групы, -- паведаміла яна, -- заключаецца ў ацэнцы і абмеркаваньні прагрэсу ў галіне ўстаноўленых крытэраў: празрыстасьці выбарчага працэсу свабоды й прэсы, доступу апанентаў да дзяржаўных СМІ, адсутнасьці дыскрымінацыі адносна палітычных апанентаў і павелічэньні функцыяў і паўнамоцтваў парлямэнту”.

Ярмошыну аддзячылі за адданасьць рэжыму
11:17, 31/01/2002

Кіраўніком Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паўторна абраная Лідзія Ярмошына. Такое рашэньне было прынятае на паседжаньні пазачарговай сэсіі “савету рэспублікі”, якая праходзіць у Менску. Глава адміністрацыі Ўрал Латыпаў адзначыў, што яна “з бляскам” правяла тры важнейшыя выбарчыя кампаніі: выбары ў мясцовыя Саветы, парлямэнцкія выбары й выбары прэзыдэнта. Ён характарызаваў старшыню ЦВК як чалавека “свабоднага ад зьнешніх уплываў” і адзначыў, што на яе “асабліва падчас апошняй выбарчай кампаніі аказваўся ўціск” і з боку міжнародных структур, і сродкаў масавай інфармацыі, і апазыцыйных сілаў. Нагадаем, што так “блестяще” падрыхтаваныя Ярмошынай парлямэнцкія й прэзыдэнцкія выбары былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю несвабоднымі й недэмакратычнымі.

Беларуска-расейскі Гандлёвы дом на мяжы краху
11:16, 31/01/2002, «БДГ»

“А што тут пісаць? У нас вялікія праблемы, і мы знаходзімся ў найцяжкім фінансавым становішчы”, -- нэрвова адказаў на просьбу аб інтэрвію гендырэктар беларускага Гандлёвага дому ў Маскве “БеларусьИнтерТоргРесурсы” Леў Багатыроў. Пасьля некалькіх хвілінаў тэлефоннай размовы ён усё ж такі пагадзіўся на сустрэчу і папярэдзіў, што станоўчага матэрыялу не атрымаецца.

Міністэрства гандлю ўвяло новы парадак імпарту піва на тэрыторыю Беларусі
11:15, 31/01/2002, ABNews

Міністэрства гандлю Беларусі ўвяло новы парадак імпарту піва на тэрыторыю рэспублікі. Як паведамілі ў прэсавай службе Саюзу расейскіх півавараў, у адпаведнасьці з гэтым парадкам беларускі імпарцёр абазаны ўнесьці заклад у памеры кошту ўвезенага зь півам посуду, які могуць вярнуць толькі пры ўмове вывазу з рэспублікі ўсёй тары. Пра гэта паведамляецца ў лісьце, накіраваным намесьнікам кіраўніка Дэпартамэнту нетарыфнага рэгуляваньня Мінэканомразьвіцьця РФ на імя кіраўніка Выканаўчага сакратарыяту Саюзу В.Мамантава.

Магілёўская вобласьць абанкруцілася
11:14, 31/01/2002

Тры асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Магілёўскай вобласьці – аб’ём вытворчасьці прамысловых тавараў, тавараў народнага спажываньня і сельгаспрадукцыі – у 2001 годзе засталіся не выкананымі. Пра гэта, у прыватнасьці, было заяўлена 30 студзеня на паседжаньні Магілёўскага аблвыканкаму. У 2001 годзе аб’ём прамысловай вытворчасьці ў галіне павялічыўся ў параўнаньні з 2000 годам на 3,5 адсоткі пры прагнозе 4,2.

Уціск на прафсаюзы набывае ўсё больш вытанчаныя формы
11:13, 31/01/2002, www.praca.by

На Віцебскім вытворчым аб’яднаньні “Віцязь” насьпявае канфлікт паміж прафсаюзнай арганізацыяй і адміністрацыяй прадпрыемства. Паводле словаў намесьніка старшыні прафкаму аб’яднаньня Тацяны Паграбешынай, “абвастрэньне традыцыйных спрэчак паміж прафсаюзам і адміністрацыяй заводу зьвязана з чарговым загадам кіраўніцтва прадпрыемства “Аб унясеньні дапаўненьняў у Правілы ўнутранага працоўнага распарадку”.

Першая ахвяра ўрагану
11:12, 31/01/2002

Сёньня стала вядома пра першыя ахвяры ўрагану, які пранёсься па Беларусі ў пачатку тыдня. Як паведамілі карэспандэнту “Союз-инфо” ў МЧС РБ, жыхар аднаго з райцэнтраў Менскай вобласьці памёр у сераду ў тэрытарыяльным мэдычным аб’яднаньні. Ён быў дастаўлены туды ў аўторак са шматлікімі траўмамі, пасьля таго, як у выніку моцнага ветру на яго ўпала цагляная кладка.

ПЕРШЫ МУЗЫЧНЫ КАНАЛ РЫХТУЕ ЗЫСКАВУЮ ЗАЯВУ ДА ПРЭСАВАГА ЦЭНТРУ ХАРТЫІ’97
11:11, 31/01/2002

Кіраўніцтва Першага музычнага тэлеканалу, што вядзе ў Беларусі вяшчаньне на частаце закрытага расейскага каналу ТВ-6, мае намер распачаць судовую справу з прэсавым цэнтрам грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97”. Прычына – распаўсюд апошняй інфармацыі, якая, на думку кіраўніцтва каналу, абражае гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю прадпрыемства. Пра гэта 30 студзеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску паведаміў журналістам дырэктар музычнага каналу Віталь Чыжоў, перадае БелаПАН.

БГК заяўляе аб незаконнасьці судовага рашэньня адносна салігорскіх шахцёраў
11:10, 31/01/2002

Менскі абласны суд пад старшынствам Генадзя Комеля прызнаў незаконнай рэзалюцыю агульнагарадзкога мітынгу ад 11 студзеня ў Салігорску аб аб’яўленьні папераджальнай забастоўкі 1 лютага й рашэньне аб ейным правядзеньні ў ВА “Беларуськалій”. Суд палічыў за неабходнае неадкладнае выкананьне свайго рашэньня. Беларускі Гэльсынскі камітэт лічыць рашэньне суда незаконным. Як заяўляе БГК, рэзалюцыя мітынгу не зьяўляецца прававым актам і ня можа быць прадметам судовага разгляду.

На судзе па справе Чыгіра праглядаліся відэяматэрыялы
11:09, 31/01/2002

У судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся прагляд відэёматэрыялаў па справе Аляксандра Чыгіра (сына былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра), Антона Яшына й Зьмітра Юцкевіча. Падсудныя абвінавачваюцца ў крадзяжы аўтамабіляў, зьдзейсьненым арганізаванай групоўкаю (арт.205 ч.4 КК РБ). У выпадку прызнаньня іхнай віны даказанай, абвінавачаныя могуць быць пазбаўленыя свабоды на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Атрымаў штраф рэдактар недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны”
11:08, 31/01/2002

Рашэньнем Шклоўскага раённага суда (Магілёўская вобласьць) адміністратыўнаму пакараньню ў выглядзе штафу падвергнуты рэдактар недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандар Шчарбак. Журналіста прызналі віноўным у парушэньні заканадаўства аб друку.

Магілёўскія будаўнікі правялі акцыю пратэсту з патрабаваньнем выплаты заробку
11:07, 31/01/2002

Акцыю пратэсту з патрабаваньнем своечасовай выплаты заробку правялі 30 студзеня работнікі розных падразьдзелаў Магілёўскага будаўнічага трэсту №12. Каля 30 будаўнікоў прыйшлі ў аблвыканкам. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам вобласьці, каб распавесьці аб сваіх праблемах.

Лукашэнка даў адтэрміноўку на фінансавыя санкцыі для бізнэсу
11:06, 31/01/2002

Аляксандар Лукашэнка сваім загадам даў адтэрміноўку на прымяненьне фінансавых санкцыяў да кампаній, у якіх былі выяўленыя парушэньні пры праверцы фінансава-кантрольнымі органамі іх эканамічнай дзейнасьці. Указам вызначана, што калі за 30 дзён пасьля складаньня акту рэвізіі прадпрыемства ліквідуе выяўленыя недахопы і праінфармуе аб гэтым кантрольны орган, то яно будзе вызвалена ад фінансавых санкцыяў. У іншым выпадку санкцыі будуць прымяняцца ў поўным аб’ёме. Указ быў апублікаваны ў сераду ў газэце “Советская Белоруссия” і ўвайшоў у сілу з моманту публікацыі.

У Менск едзе дэлегацыя ПА АБСЭ
11:05, 31/01/2002

Нямецкі парлямэнтар Ута Цапф прыедзе ў Менск 3 лютага на чале з дэлегацыяй адмысловай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Пра гэта 30 студзеня заявіў выконваючы абавязкі кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі Мішэль Рывалье. Акрамя спадарыні Цапф, Менск наведаюць парлямэнтары са Швэцыі Урбан Алін, які раней неаднаразова бываў у Беларусі, а таксама новы член працоўнай групы Гэлена Дземакава з Латвіі. Магчыма, да іх далучыцца яшчэ адзін наваабраны член працоўнай групы - спадар Райс з Партугаліі. Праграма знаходжаньня дэлегацыі ПА АБСЭ зараз удакладняецца.

Беларусі давядзецца фінансаваць Сакратарыят Каарданацыйнай рады генпракурораў СНД
11:04, 31/01/2002, GazetaSNG.ru

Журналісты, якія асьвятлялі працу Каардынацыйнай рады генэральных пракурораў краін-сябраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, са зьдзіўленьнем заўважылі, што кіраўнікі пракуратураў 11 краінаў СНД не прынялі за два дні працы ў Менску, дзе адбывалася паседжаньне, ніводнага прапанаванага дакумэнту.

БТ-2 будзе вяшчаць у траўні
11:03, 31/01/2002

У Беларусі ў траўні гэтага году пачне вяшчаньне другі нацыянальны канал тэлевізіі. У адрозьненьні ад першага, дзяржаўнага, у другім дзяржаве будзе належыць 51 адсотак - астатняе атрымаюць акцыянэры. Да гэтага часу ў Беларусі працуе адзіны тэлевізійны канал, сетка вяшчаньня якога пакрывае ўсю краіну. На гэтай падставе Захад кажа пра манапалізацыю электронных СМІ ўрадам.

Крызіс у “Белшыне” працягваецца
11:02, 31/01/2002

Чампіён Беларусі “Белшына” мае вялікія фінансавыя праблемы. Правал беларусаў на Кубку Садружнасьці стаў толькі першай ластаўкай, і сытуацыя па-ранейшаму імкліва пагаршаецца. Пакінуў каманду варатар Валеры Шанталосаў, які атрымаў запрашэньне другога беларускага клюбу – “Тарпеда—МАЗ” (Менск) – і ўжо правёў некалькі трэніровак у складзе гэтай каманды. Таксама зьехалі зь “Белшыны” асноўныя ігракі клюбу Сяднёў, Вострыкаў і Ланько. Ня хоча заставацца ў клюбе пры такой сытуацыі і трэнерскі штаб: газэта “Прессбол” паведаміла, што заявы аб сыходзе падалі галоўны трэнер Вячаслаў Акшаеў, ягоны асыстэнт Ігар Гасюта і начальнік каманды Ігар Старавойтаў.

Жадаю Вам атрымоўваць такую пэнсію
11:01, 31/01/2002, «Народная воля»

Будучаму пэнсіянэру Аляксандру Лукашэнку ад зноў выпечанага пэнсіянэра. Аляксандар Рыгоравіч! 21 студзеня мне паведамілі ў аддзеле сацыяльнага забесьпячэньня г.Жабінка, што мая пэнсія будзе складаць 63 тысячы рублёў у месяц. Гэтая сума мяне зьдзівіла й насьмяшыла. І я нават не засмуціўся. З гэтых грошай я павінен аплаціць камунальныя паслугі, тэлефон, электрычнасьць і газ. Гэта ня менш за 13 тысячаў рублёў. У выніку застанецца на харчаваньне 50 тысячаў рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: