Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусі давядзецца фінансаваць Сакратарыят Каарданацыйнай рады генпракурораў СНД
11:04, 31/01/2002, GazetaSNG.ru

Журналісты, якія асьвятлялі працу Каардынацыйнай рады генэральных пракурораў краін-сябраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, са зьдзіўленьнем заўважылі, што кіраўнікі пракуратураў 11 краінаў СНД не прынялі за два дні працы ў Менску, дзе адбывалася паседжаньне, ніводнага прапанаванага дакумэнту.

Нагадаем, што прадстаўнікі пракуратур краінаў СНД павінны былі зацьвердзіць палажэньне аб каардынацыі намаганьняў у супрацьдзеяньні асабліва небясьпечным злачынствам: тэрарызму, незаконнаму гандлю зброяй, наркотыкамі, бандытызму. На паседжаньні ў Менску меркавалася таксама прыняць рашэньне аб стварэньні Навукова-мэтадычнага цэнтру, які займаўся б дасьледаваньнем актуальных прававых праблемаў, распрацоўкай прапановаў па ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў у барацьбе са злачыннасьцю. Аднак удзельнікі паседжаньня так і не прыйшлі да агульнага меркаваньня ні па адным з пытаньняў, што стаялі на павестцы дня. Адзінае, з чым пагадзіліся ўсе, -- неабходна стварыць сакратарыят Кааардынацыйнай рады генэральных пракурораў краін-сябраў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў у складзе 6 чалавек і разьмесьціць яго ў Менску. Хаця раней плянавалася, што ён будзе працаваць у Маскве. Генпракуроры краін СНД станоўча вырашылі толькі пытаньне аб часовым фінансаваньні новай структуры. Мясцовыя наглядальнікі ў сувязі з гэтым адзначаюць, што надалей выдаткі на ўтрыманьне сакратарыяту Каардынацыйнай рады давядзецца ўзяць на сябе Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: