Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Магілёўскія будаўнікі правялі акцыю пратэсту з патрабаваньнем выплаты заробку
11:07, 31/01/2002

Акцыю пратэсту з патрабаваньнем своечасовай выплаты заробку правялі 30 студзеня работнікі розных падразьдзелаў Магілёўскага будаўнічага трэсту №12. Каля 30 будаўнікоў прыйшлі ў аблвыканкам. Яны патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтвам вобласьці, каб распавесьці аб сваіх праблемах.

Паводле словаў лідэра Свабоднага прафсаюзу будтрэсту Аляксея Паўлоўскага, будаўнікі яшчэ не атрымалі заробку за працу ў сьнежні мінулага году. Пры гэтым сярэднемесячны заробак у трэсьце – 50-60 тысячаў рублёў. У канцы мінулага году будаўнікі ўжо сустракаліся з кіраўніцтвам гарвыканкаму па праблеме несвоечасовай выплаты заробку й атрымалі абяцаньне, што грошы будуць выдавацца цалкам і ў тэрмін. Аднак гэтае абяцаньне не было выкананым. Не дапамаглі, са словаў Паўлоўскага, і звароты са скаргай на адміністрацыю трэсту ў праваахоўчыя органы.

Праз 20 хвілін пасьля пачатку акцыі да будаўнікоў выйшаў намесьнік старшыні аблвыканкаму Міхаіл Красноў, які курыруе праблемы будаўніцтва. Ён адзначыў, што прыярытэт пры выплаце заробку надаецца бюджэтным арганізацыям. Тым не менш, паводле словаў Краснова, у бліжэйшыя два-тры дні будаўнікам будуць пералічвацца грошы за выкананую на аб’ектах працу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: