Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Атрымаў штраф рэдактар недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” 11:08, 31/01/2002
Рашэньнем Шклоўскага раённага суда (Магілёўская вобласьць) адміністратыўнаму пакараньню ў выглядзе штафу падвергнуты рэдактар недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандар Шчарбак. Журналіста прызналі віноўным у парушэньні заканадаўства аб друку.
Як паведаміў БелаПАН Аляксандар Шчарбак, 6 верасьня 2001 году супрацоўнікі праваахоўчых органаў знайшлі ў ягоным доме 300 асобнікаў новага трэцяга нумару газэты “Шклоўскія навіны”. Такім чынам, высьвятлілася, што наклад на адзін асобнік пераўзыходзіць мяжу, усталяваную законам аб друку для незарэгістраваных выданьняў.
Першае слуханьне па справе рэдактара шклоўскай недзяржаўнай газэты прайшло 22 студзеня. А 28 студзеня рашэньнем суда Аляксандар Шчарбак прызнаны віноўным у парушэньні заканадаўства аб друку. На яго накладзены штраф у памеры 10 мінімальных заробкаў (100 тысячаў рублёў). Акрамя таго канфіскаваная кампутарная тэхніка, на якой друкавалася газэта. Наклад трэцяга нумару “Шклоўскіх навін” падлягае ліквідацыі.