Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На судзе па справе Чыгіра праглядаліся відэяматэрыялы
11:09, 31/01/2002

У судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся прагляд відэёматэрыялаў па справе Аляксандра Чыгіра (сына былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра), Антона Яшына й Зьмітра Юцкевіча. Падсудныя абвінавачваюцца ў крадзяжы аўтамабіляў, зьдзейсьненым арганізаванай групоўкаю (арт.205 ч.4 КК РБ). У выпадку прызнаньня іхнай віны даказанай, абвінавачаныя могуць быць пазбаўленыя свабоды на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Першымі праглядаліся відэёматэрыялы вобшуку двух гаражоў Аляксандра Чыгіра ў вёсцы Тарасава, пад Менскам, дзе ён заховаў аўтамабільныя дэталі, прызначаныя для камэрцыйнай дзейнасьці. Здымкі былі зробленыя падчас вобшуку 11 лютага 2001 году – на наступны дзень пасьля затрыманьня Чыгіра.

На думку ягонай маці Юліі Чыгір, якая была дапушчаная судом да абароны сына, прагледжаныя матэрыялы дазваляюць сьцьвярджаць, што гаражы былі ўзламаныя да 11 лютага, хаця ў пратаколе вобшуку гаворыцца, што сьледчыя адчынілі гараж менавіта вечарам 11 лютага. Юлія Чыгір лічыць, што сьледчыя не адзначылі ў пратаколе, што дзьверы гаража былі адчыненыя невядомымі яшчэ да вобшуку.

У сваіх тлумачэньнях Аляксандар Чыгір адзначаў, што месцазнаходжаньне аўтадэталяў, зафіксаванае на відэёстужцы, не ва ўсім супадае з парадкам, які быў заведзены ім. Акрамя таго, паводле ягоных словаў, на стужцы зафіксаваныя невядомыя яму дэталі.

Наступнае паседжаньне суда адбудзецца 11 лютага.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: