Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуска-расейскі Гандлёвы дом на мяжы краху
11:16, 31/01/2002, «БДГ»

“А што тут пісаць? У нас вялікія праблемы, і мы знаходзімся ў найцяжкім фінансавым становішчы”, -- нэрвова адказаў на просьбу аб інтэрвію гендырэктар беларускага Гандлёвага дому ў Маскве “БеларусьИнтерТоргРесурсы” Леў Багатыроў. Пасьля некалькіх хвілінаў тэлефоннай размовы ён усё ж такі пагадзіўся на сустрэчу і папярэдзіў, што станоўчага матэрыялу не атрымаецца.

--Леў Донавіч, калі мы з вамі дамаўляліся аб сустрэчы, вы папярэдзілі, што прадпрыемствы зараз маюць вялікія праблемы. Распавядзіце пра іх больш падрабязна.

--Спачатку я коратка патлумачу гісторыю Гандлёвага дому. У 1998 годзе Аляксандар Лукашэнка адправіў мэру Масквы Юры Лужкову ліст з просьбай аб ягоным адкрыцьці. Па задуме Лукашэнкі, гандлёвы дом павінен быў садзейнічаць разьвіцьцю гандлёва-эканамічных зносінаў паміж Беларусяй і расейскай сталіцай, у прыватнасьці, павелічэньню аб’ёму экспарту прамтавараў беларускіх прадпрыемстваў на маскоўскі рынак, арганізацыі сустрэчных паставак неабходных тавараў і сыравіны ў Беларусь і г.д. Як і прасіў беларускі лідэр, Урад Масквы выдаткаваў памяшканьне плошчай 1816 кв.м. і перадаў яго пад ганлёвы дом на ільготных умовах. Чым цалкам выканаў свае забавязацельствы. Пасьля гэтага пачаў фармавацца статутны капітал. Зь беларускага боку заснавальнікамі прадпрыемства выступілі канцэрны “Белрэсурсы”, “Беллегпрам” і яшчэ шэраг установаў. У агульнай складанасьці яны ўзялі на сябе фармаваньне 51% статутнага капіталу, але, пасьля пратэрміноўкі, сфармавалі толькі 13%. А ад “Белресурсов” мы наогул грошай не атрымалі. Канцэрн паставіў сюды прылаўкі, блёкі і гэтак далей і ацаніў усё гэта ў 1270 тысячаў рублёў. Паводле нашай ацэнкі, гэта ўсё каштуе каля 500 тысячаў у расейскім рублёвым эквіваленце.

Разумееце, мы пачыналі не з нуля, а зь мінуса. Рамонт прапанаванага нам памяшканьня цалкам лёг на плечы расейскіх заснавальнікаў, Беларусь на гэтыя мэты не выдаткавала ні капейкі.

--Які зараз фінансавы стан Гандлёвага дому?

--Жахлівы. Па-першае, ніводны гандлёвы дом ня можа працаваць без зваротных сродкаў. У нас іх не было з самага пачатку, а зарабіць іх за паўтары гады немагчыма. Зараз мы маем вельмі вялікія страты і яшчэ вымушаныя закрываць дзірку, якая таксама ўтварылася па віне беларускага боку. Адбылося гэта вось чаму. У ліпені 2000 году мы заключылі дамову з “Белплемживобъединением” аб пастаўцы ў Беларусь 7 тысячаў тонаў фуражнага зерня. Узамен павінны былі атрымаць марожаную сьвініну. Мы аформілі крэдыт у камэрцыйным банку, закупілі зерне й прыступілі да ягонай адгрузкі. Пасьля таго як мы адправілі першыя 33 тысячы тонаў зерня саўгасам-камбінатам “Заходні”, “Васілішкі” і “Зарэчча”, “Белплемживобъединение” адмовілася з-за адсутнасьці рэсурсаў мяса забраць астатнія 4 тысячы тонаў. А нашым Гандлёвым домам ужо былі заказаныя вагоны й падпісаныя дамовы на рэалізацыю мяса з Чаркізаўскім і Царыцанскімі мясакамбінатамі. У выніку няма чым аддаваць крэдыт, і плюс да таго пастаўшчыкі зерня наклалі на нас штрафныя санкцыі.

А некаторы час таму мы зьведалі няўдалы вопыт працы яшчэ з адной беларускай арганізацыяй – ДА “Галоўжылпрам” Мінсельгасхарчу рэспублікі. Зь ёй мы заключылі дамову пра закупку мяса для далейшых паставак Чаркізаўскаму мясакамбінату. Як гэта і трэба, зрабілі перадвыплату ў памеры 118 тысячаў даляраў. Мясакамбінат сам выдаў транспарт, які прыйшоў у Беларусь, прастаяў там двое сутак і вярнуўся зь нічым. У выніку мяса такі атрымалі, але праз 21 дзень і па кошту, які пераўзыходзіў дамоўлены на 6 цэнтаў. І пра што тут пасьля такога можна казаць? Так справы ня робяцца. Чаўнакі й мяшочнікі на кірмашах гандлююць таннай прадукцыяй, а афіцыйныя структуры ня могуць гандляваць. Чаму? Невядома.

--Наколькі я разумею, ваш Гандлёвы дом – міждзяржаўнае прадпрыемства, дзейнасьць якога знаходзіцца пад кантролем дзяржустановаў?

--Натуральна. Нават больш таго, праз некаторы час пасьля адкрыцьця прадпрыемства Савмін Беларусі выпусьціў адмысловую пастанову, згодна якой канцэрн “Белрэсурсы” быў абавязаны заключыць дамовы зь беларускімі таваравытворцамі на закуп прадукцыі й дамовы на ейны продаж праз наш Гандлёвы дом. Але яны нават уласную пастанову, падпісаную прэм’ерам, выканаць ня могуць. Таму ў мяне складваецца ўражаньне, што праца нашага Гандлёвага дому й ягонае выкарыстаньне з мэтай наладжваньня арганізаванага таваразвароту зусім нікому непатрэбныя.

-Вы дакладалі пра гэта кіраўніцтву рэспублікі?

--Вядома. Лісты з апісаньнем такіх дзеяньняў зь беларускага боку накіроўваліся да былога прэм’ера рэспублікі Ярмошына, у Амбасаду Беларусі ў Расеі. Аднак становішча да лепшага не зьмянілася. Летась мы арэндавалі аптовую базу плошчай 2 тысячы кв.м. Акрамя гэтага дамовіліся з прэфэктам Паўночнага округу аб правядзеньні кірмашоў, пад якія прадстаўляліся бясплатныя плошчы зь міліцэйскай аховай. Удзелу ў кірмашы ніхто не прыняў. Праўда, адгукнулася 8-10 прадпрыемстваў, аднак з такой колькасьцю праводзіць такога кшталту мерапрыемствы ў Маскве няма патрэбы. Усё гэта я шмат разоў казаў на сходзе заснавальнікаў, таму ўсе ведаюць пра нашае становішча. Можна было стварыць сур’ёзную структуру, якая годна б прадстаўляла б тавары беларускіх вытворцаў ня толькі ў Маскве, але і ў іншых гарадах і прамысловых цэнтрах Расеі, якая б магла скласьці канкурэнцыю многім заходнім гандлёввым фірмам. Што, расейцы працаваць ня могуць? Але стварыць структуру бяз грошай і таварных рэсурсаў немагчыма.

--Вы, напэўна, ведаеце, што ня так даўно канцэрн “Белрэсурсы” прыняў рашэньне аб закрыцьці большай паловы гандлёвых дамоў у расейскіх рэгіёнах. На ваш погляд, прычыны гэтага такія самыя, як і ў вас?

--Калі казаць пра закрыцьцё гандлёвых дамоў, то мая думка наступная: пры іх стварэньні першапачаткова былі няправільныя падыходы. Распыляюцца яны моцна. Раскідалі гэтыя гандлёвыя дамы па Расеі, і ў большасьці выпадкаў яны так і ня здолелі стаць нармальнымі прадпрыемствамі, якія б забясьпечвалі ўстойлівы рух беларускіх тавараў на расейскі рынак. Я прапаноўваў кіраўніцтву “Белрэсурсаў” арганізаваць адзін гандлёвы дом у Эўрапейскай частцы Расеі, другі – за Ўралам, з магутнай матэрыльнай базай. Тады канцэрн мог бы вызначаць гандлёвую палітыку і рэальна ўплываць на павелічэньне таваразвароту.

--Леў Донавіч, але, калі ўсё так блага, як вы кажаце, чаму да гэтага часу вы ачольваеце гэты Гандлёвы дом?

--А я, напэўна, буду адсюль сыходзіць, але спачатку хачу закрыць пазыкі. Я думаю, што ў сакавіку-красавіку мы зь імі разьлічымся – я маю плян, якім чынам гэта зрабіць. Пасьля на савеце дырэктараў папрашуся ў адстаўку. А пасьля напішу ў газэту артыкул “Як мы стваралі Гандлёвы дом” з усімі эканамічнымі выкладкамі. Не падумайце, што гэта я так хачу стукнуць дзьвярыма. Проста я пакажу, што трэба і чаго ня варта рабіць.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: