Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Былога дырэктара “Атлянту” перавялі з “Навінак” у СІЗА
11:02, 01/02/2002

Былога дырэктара аб’яднаньня “Атлянт” Леаніда Калугіна перавялі з псыхіятрычнай клінікі ў Навінках у сьледчы ізалятар. Гэта адбылося 30 студзеня, прычым сваякоў былога дырэктара “Атлянту” зноў пра гэта не праінфармавалі. У ахоўным аддзяленьні псыхіятрычнага шпіталю пацьвердзілі, што Калугіна перавялі, але пастаўлены яму дыягназ паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на мэдычную таямніцу.

Жонка Калугіна Людміла ў інтэрвію Радыё Свабода не хавала сваіх эмоцыяў: “Нікому не паведамілі, абсалютна нікому. Я ня ведаю, як гэтак можна зьдзекавацца зь людзей у нашай краіне. Спачатку забралі ў “дурдом”, нікому нічога не сказалі, цяпер гэтак жа бязь вестак забралі й зноў кінулі за краты. Ён здаровы і нармальны чалавек, а наколькі мне вядома, яго там трымалі разам з сапраўды ненармальнымі”.

Людміла Калугіна мяркуе, што дактары пераканаліся ў псыхічным здароўі ейнага мужа і з гэтым дыягназам выпусьцілі яго са шпіталю ў Навінках, але дакладна яна ня ведае.

Адвакат Калугіна Аляксандар Пыльчанка пацьвердзіў свае былыя заявы адносна таго, што Калугін быў зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь з шэрагам працэсуальных парушэньняў.

“Відаць, стан ягонага здароўя прызналі здавальняючым, але мне заключэньня мэдыкаў не паказвалі. Далей з Калугіным пачнуць сьледчыя дзеяньні, але дакладна нічога сказаць не магу. На маю думку, ён не вінаваты, і сьледзтва толькі губляе час”, — лічыць адвакат Пыльчанка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: