Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Папраўка Джэксана-Вэніка да Беларусі адменена ня будзе
11:04, 01/02/2002

Беларусь не патрапіла ў сьпіс краінаў, супраць якіх будзе адменена папраўка Джэксана-Вэніка, уведзеная Кангрэсам ЗША ў 1974 годзе ў адказ на дыскрымінацыйныя правілы эміграцыі савецкіх габрэяў. Адміністрацыя Буша ініцыюе адмену гэтай папраўкі адносна 9 краінаў СНД, у тым ліку Расеі й краінаў Сярэдняй Азі. "У Беларусі нярынкавая эканоміка й парушаюцца правы чалавека," - заявілі Рацыі ў Дзярждэпартамэнце ЗША, дзе было прынятае рашэньне захаваць за Беларусяй дыскрымінацыйную меру. Паводле інфармацыі "Рацыі", адным з тых, хто выступіў супраць адмены для Беларусі папраўкі Джэксана-Вэніка, стаў кангрэсмэн Пітэр Дойч, які летась наведваў Беларусь.

Дыскрымінацыйная папраўка Джэксана-Вэніка была ўведзена амэрыканскім Кангрэсам у 1974 годзе адносна Савецкага Саюзу, і зь ягоным распадам - аўтаматычна перанесеная на постсавецкія краіны, у ліку якіх аказалася й Беларусь. Папраўка не дазваляе Злучаным Штатам мець нармальныя гандлёвыя стасункі з краінамі, якія не праводзяць адкрытай эміграцыйнай палітыкі. Папраўка была своеасаблівым адказам Злучаных Штатаў на факты антысэмітызму ў СССР, дзе габрэям забаранялася свабодна эміграваць.

Зараз Адміністрацыя Буша ініцыюе адмену гэтай дыскрымінацыйнай папраўкі да Расеі, Украіны, Малдовы, Казахстану, Армэніі, Азэрбайджану, Таджыкістану, а таксама Ўзбэкістану й Туркмэніі, дзе маштабна парушаюцца правы чалавека. Як патлумачылі "Рацыі" ў Дзярждэпартамэнце ЗША, афіцыйны Вашынгтон імкнецца нармалізаваць гандлёвыя стасункі менавіта з гэтымі краінамі.

"Беларусь, - заявілі ў Дзярждэпартамэнце ЗША, - у гэты сьпіс не патрапіла з-за шэрагу прычын".Сярод іх былі названы парушэньні правоў чалавека, а таксама нярыначны характар беларускай эканомікі.

Разам з тым крыніца ў Дзярждэпартамэнце паведаміла, што Вашынгтон "расчараваны ўдзелам Менску ў антытэрарыстычнай кампаніі". Акрамя таго, адным з тых, хто выступіў супраць унясеньня Беларусі ў сьпіс краінаў, адносна якіх папраўка Джэксана- Вэніка будзе адмененая, быў амэрыканскі кангрэсмэн Пітэр Дойч, які ў жніўні наведаў Беларусь.

Захаваньне для Беларусі дыскрымінацыйнай папраўкі Джэксана-Вэніка, як мяркуюць назіральнікі, дэманструе ступень зацікаўленьня Вашынгтону размарожваньнем стасункаў з афіцыйным Менскам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: