Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка – выкапень сталінскай эпохі
11:05, 01/02/2002

Так назвала беларускага лідэра аўстрыйская газэта “Standard”, якая ў адным са сваіх артыкулаў паставіла пытаньне: чым падобныя польскі антыдэмакрат Лепер зь беларускім дыктатарам Лукашэнкам? Аналізуючы фэномэн усходнеэўрапейскага папулізму й антыдэмакратызму на прыкладзе лідэра польскага руху “Самаабарона” Анджэя Лепера, варшаўскі й венскі філёзафы Крол і Пфавіган упэўненыя, што гэты польскі палітык шмат што пераняў у беларускага дыктатара Лукашэнкі, а ня ў Гітлера й Мусаліні.

Апошнія імкнуліся да ўлады, каб выкарыстоўваць дзяржаву для ажыцьцяўленьня сваіх жаданьняў і праграм. У адрозьненьні ад іх, сучасны беларускі дыктатар дэманструе крайнюю форму постмадэрнісцкай, ірацыянальнай палітыкі, ён бачыць у дзяржаве перашкоды для сваіх дзеяньняў. "Галоўнае для такіх, як Лукашэнка й Лепер, – сканцэнтраваць уладу ў сваіх руках, -- піша “Standard”. – Ім не патрэбны парлямэнт з усімі кампрамісамі. Не патрэбна й прававая дзяржава, таму што гэта сапраўдны вобраз ворага".

“Шансы Захаду паўплываць на Лукашэнку вельмі нязначныя, -- піша аўстрыйскае выданьне. - Беларускі лідэр не паддаецца ніякім аргумэнтам і перакананьням”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: