Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Камітэт па энэргаэфектыўнасьці пры Савеце Міністраў Беларусі лічыць нямэтазгодным будаўніцтва ў краіне атамнай электрастанцыі. Пра гэта заявіў 31 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік старшыні камітэту Віктар Федасееў. “Мы, з боку камітэту, лічым, што атамная энэргія ў хуткай будучыні, да 2025-2030 году, не патрэбна. Ну ўвядзем энэргаблёк магутнасьцю 1 мегават і патрацім на гэта 2 млрд. даляраў, ня ўлічваючы эксплютацыйных выдаткаў, выдаткаў на ўтылізацыю радыёактыўных адходаў. Але ў нас ёсьць патэнцыял энэргаашчаднасьці, які мы ацэньваем у 40 адсоткаў. Рэалізацыя гэтага патэнцыялу патрабуе значна меншых выдаткаў”, -- лічыць Федасееў.
Паводле ягоных словаў, існуюць “пэўныя ведамствы”, якія лябіруюць будаўніцтва АЭС, т.зв.”атамныя салаўі”. Каго ён канкрэтна меў на ўвазе, Федасееў не ўдакладніў. Нагадаем, што падчас нядаўняга наведваньня Інстытута цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшыя гады Беларусі неабходна “вызначыцца” з пытаньнем аб магчымасьці будаўніцтва на сваёй тэрыторыі электрастанцыі, і адзначыў, што, калі ў “этот ближайший период мы не определимся, то затем пойдет сплошная политика”.