Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму Беларусь “кінула” канцэрн “Балтика”
11:09, 01/02/2002, «Московские новости»

Падчас прадвыбарчай гонкі Лукашэнка шмат словаў казаў аб рэформах, аб неабходнасьці прытоку буйных інвэстыцыяў і аб ільготах для брацкага расейскага капіталу, у прыватнасьці. Сярод ягоных суразмоўцаў у гэты пэрыяд аказаліся буйнейшыя расейскія бізнэсоўцы – Ігар Макараў, кіраўнік “ИТЕРЫ”, Міхал Гуцырыеў са “Славнефти”, нарэшце, Тэймураз Балоеў – галоўны чалавек у піўным гіганце “Балтика”. Усім ім, а таксама іншым патэнцыйным інвэстарам Лукашэнка казаў адно: “Ничего не бойтесь! Инвестируйте в нашу промышленность, и мое слово будет наилучшей гарантией ваших инвестиций!”. Мінуў час, прайшлі выбары – прыйшоў час Лукашэнку выконваць абяцаньне. І тут высьветлілася, што Аляксандар Рыгоравіч зусім не гарыць жаданьнем яго выконваць.

Наадварот, ён усё больш схільны да перагляду ўласных абяцаньняў – натуральна, не бяз выгады для сябе. Першай гэта адчула “Балтыка”.

Абяцаныя Балоевым інвэстыцыі складваліся зь некалькіх частак. Па-першае, у агуле кіраўнік “Балтики” абяцаў прафінансаваць рэканструкцыю асноўнай вытворчасьці піўнога заводу “Крыніца”, прыгледжанага ягоным канцэрнам. Прыцягальнасьць “Крыніцы” для “Балтики” ня выклікала сумневаў: гэты завод забясьпечвае каля 30 адсоткаў усяго беларускага піўнога рынку. Аб’ём накіраваных на рэканструкцыю заводу сродкаў павінен быў дасягнуць каля 15 мільёнаў даляраў ЗША – сума для беларускага боку проста гіганцкая. Па-другое, “Балтика” абавязалася на такую самую суму закупіць выпушчаныя ў выніку дадатковай эмісіі акцыі “Крыніцы”. Гэта дазволіла б “Балтике” захапіць каля 51 адсотка акцыяў беларускага заводу. Ужо пасьля набыцьця гэтага пакету расейскі піўны гігант меў намер укласьці ў вытворчасьць яшчэ большую суму – каля 20 мільёнаў даляраў. Дадайце да гэтага яшчэ і абавязацельства падтрымліваць сацыяльную сфэру набытага заводу і не скарачаць работнікаў. У агуле, беларуская “крынічка” павінна была абыйсьціся расейскім піваварам дзесьці ў 53-55 мільёнаў даляраў.

І “Балтыка” пачала выконваць дасягнутыя дамоўленасьці. Да сьнежня 2001 году 15 мільёнаў было ўкладзена ў рэканструкцыю беларускага заводу. У студзені павінна была адбыцца эмісія – пачатак другога этапу. Але не тут-та было. “Балтика” раптам высьветліла, што да эмісіі акцыяў чаканага заводу ейныя беларускія партнёры нават і не зьбіраюцца рыхтавацца. Наадварот, ад размоваў аб эмісіі ў канцэрне “Белхарчпрам” і ў беларускім Мінсельгасхарчу неяк імкнуліся ўхіліцца. Зьвязана гэта было з тым, што памочнік беларускага прэзыдэнта Сяргей Ткачоў па загаду кіраўніка дзяржавы прааналізаваў сытуацыю вакол “Балтики” і нечакана прыйшоў да высновы, што беларускі бок можа прадзешавіць!

Падтэкст гэтага рашэньня выглядае так: вы, спадарства, укладайце абяцаныя 50 мільёнаў, а пасьля гэта мы (беларуская дзяржава) будзем думаць, ці варта вырабляць дадатковы выпуск акцыяў нашага піўнога багацьця.

“Балтика” пачала ўзмоцнена разьбірацца ў тым, якія гарантыі інвэстыцыяў былі ёй дадзеныя, і высьвятліла, што ці не адзінай гарантыяй стала “чэснае прэзыдэнцкае” ад Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, што дамоўленасьці ў лепшым выпадку былі выкладзеныя на паперы, -- пецярбургскі піўны гігант пасьпеў так моцна ўляпацца ў зьдзелку, што расторгнуць яе, як гаворыцца, сабе даражэй!

Тут варта спыніцца на некалькіх аспэктах праблемы. Па-першае, “Балтика” -- і гэта цалкам відавочна – не вывучала лёс аналягічных зьдзелак у Беларусі, бо спадзявалася на брацкія пачуцьці й прэзыдэнцкія гарантыі беларускага боку. А трэба было вывучыць. “МН” не аднаразова пісалі пра сумны лёс беларускіх інвэстыцыяў “Кока-Колы”, “Макдоналдса” і нават “Форда”. Так чаму беларуская дзяржава можна “кінуць” амэрыканцаў, а да расейцаў ставіцца больш лаяльна?

Па-другое, сёньняшняя зьнявага “Балтики” – гэта яшчэ адзін выпад Менску ў адрас ня толькі расейскага, але і эўрапейскага ўраду. Вядома, што “Балтика” – кампанія ня проста расейская, а швэдзка—расейская.

Нарэшце, па-трэцяе, дакладна такія самыя гарантыі ў выглядзе “чэснага прэзыдэнцкага” пасьпеў атрымаць яшчэ адзін буйны расейскі інвэстар – “Славнефть”, якая загразла ў рэканструкцыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. А нафта – гэта ня піва, тут аб’ёмы капіталаўкладаньняў будуць больш буйнымі.

Матэрыял надрукаваны ў скарачэньнi

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: