Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча нагадвае беларускім уладам аб лёсах зьніклых апазыцыянэраў 11:12, 01/02/2002
Падчас кансультацыяў паміж прадстаўнікамі міністэрстваў замежных справаў Польшчы й Беларусі прадстаўнікі МЗС Польшчы выказалі занепакоенасьць стаўленьнем беларускіх уладаў да польскай нацыянальнай меншасьці, у прыватнасьці, нядаўнімі спробамі абкласьці падаткамі гуманітарную дапамогу з Польшчы, а таксама апісаць маёмасьць гарадзенскага Зьвязу палякаў. “Стаўленьне дзяржавы да нацыянальных меншасьцяў зьяўляецца, сярод іншага, паказчыкам узроўню дэмакратыі ў гэтай краіне”,— сказаў кіраўнік дэлегацыі, дырэктар Дэпартамэнту Эўропы польскага МЗСу Марэк Эндрыс. Як паведамляе польскае агенцтва прэсы, польскі бок таксама нагадаў прадстаўнікам беларускага МЗСу, што актывізацыя адносінаў на вышэйшым узроўні магчыма толькі ў тым выпадку, калі ў Беларусі “пачнуцца пазытыўныя зьмены ў галіне абароны правоў чалавека, свабоды СМІ, а таксама будзе высьветлены лёс зьніклых апазыцыйных палітыкаў”.