Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шампанскае народу – вада з цукрам
11:14, 04/02/2002

На мінулым тыдні 9 вагонаў зь вінаматэрыяламі для Менскага заводу ігрыстых вінаў, што прыбылі з Малдовы, так і засталіся неразгружанымі. Лябараторыя заводу адмовілася прыняць вінаматэрыял, паколькі палічыла ягоную якасьць незадавальняючай. Зь вінаматэрыялу па кошту $0,42 за літар, якога дасягнула кіраўніцтва канцэрну “Белдзяржхарчпрам” і Менскага заводу ігрыстых вінаў на тэндэры, што меў месца ў канцы году, немагчыма зрабіць сапраўднае віно.

Як паведамляе “БГ”, у тэндэры з удзелам 26 фірмаў перамаглі кампаніі, якія прапанавалі кошт $0,35 і $0,41-0,44 за літар пры рэальным кошце $0,56-0,57. Буйнейшыя пастаўшчыкі вінаматэрыялаў назвалі гэты тэндэр “аукцыёнам”. У парушэньне ўсіх нормаў кіраўнікі тэндэрнай камісіі некалькі разоў адкладалі агучваньне вынікаў і змагаліся за зьніжкі, што, у сваю чаргу, выцясьніла б з рынку прадпрыемства УДП “Белая Русь”, якое павінна паставіць практычна палову ад усяго аб’ёму вінаматэрыялаў.

Але зь вінаматэрыялу, які магчыма паставіць па $0,42, якаснага шампанскага не зрабіць. З пачатку году пачаліся пастаўкі вінаматэрыялаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, лябараторыя заводу не прызнала задавальняючай якасьць першых 8 вагонаў, але матэрыял быў выкарыстаны. Другая партыя з 9 вагонаў была спыненая па той самай прычыне. І кажуць, што нейкая “незалежная экспэртыза” ўсё ж такі прызнала якасьць задавальняючай: маўляў, народ гэтым не атруціцца. Ад вады з цукрам, сапраўды, не паміраюць – наадварот, падобна, зарабляюць на ім дастатковыя грошы. З таннага і няякаснага матэрыялу вырабляецца як бы шампанскае, якое як бы рэалізоўваецца на экспарт, а насамрэч прадаецца на ўнутраным рынку. А розьніца ў коштах, трэба меркаваць, дзесьці асядае. Як пена на тым напоі, які нам прадаюць у якасьці шампанскага.

На гэтым тыдні павінна прыбыць першая партыя вінаматэрыялаў па кантрактах для “Белай Русі”, што стане для заводу ўратаваньнем: зьмяшаеш добры вінаматэрыял зь няякасным і атрымаеш штосьці падобнае да шампанскага. Можна таксама адмовіцца ад яго, калі заявіць, што фірмы “Белай Русі” пастаўляюць благі вінаматэрыял. Але і ў тым, і ў другім выпадку гэта будзе ўжо ня тое “Советское”, медалі на бутэльках якога, як любіць паўтараць дырэктар заводу Міхаіл Гардзей, “ ”гэта кроплі поту людзей, якія дзесяцігодзьдзямі ўкладалі душу ў сваю любімую справу”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: