Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча ўсталёўвае новыя памежныя заставы 11:01, 05/02/2002
Тры новыя памежныя заставы зьявяцца сёлета на ўчастку мяжы Польшчы з Украінай і Беларусяй. Пра гэта паведаміла “Газэта выборча” са спасылкаю на камэнданта Надбужанскага аддзелу памежнай варты падпалкоўніка Марэка Доміняка. Сёньня на 460-кілямэтровым участку мяжы з Украінай, які ахоўваюць падразьдзелы НОПС, знаходзіцца 15 памежзаставаў. Тры зь іх зьявіліся летась, але па стандартах ЭЗ гэтага мала. Кожная з трох памежзаставаў будзе ахоўваць 25-кілямэтровы ўчастак мяжы, што адказвае патрабаваньням ЭЗ.
Толькі ў 2001 годзе на гэтым участку было затрымана 296 парушальнікаў мяжы й канфіскавана кантрабандных тавараў на суму каля 8 млн. даляраў. Гэта склала траціну ад кошту ўсіх кантрабандных тавараў, канфіскаваных памежнікамі ў 2001 годзе ў агуле па краіне.