Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



”Газпром” "кінуў" Беларусь
11:05, 05/02/2002

Рада дырэктараў ААТ “Газпром” на паседжаньні ў панядзелак прыняла рашэньне павялічыць магутнасьць газапроваду “Ямал-Эўропа” і адмовілася ад праекту будаўніцтва газапроваду ў абход Украіны па тэрыторыі Польшчы. Аб гэтым, як перадае “Интерфакс”, паведаміў падчас тэлефоннай канфэрэнцыі з інвэстарамі сябра рады дырэктараў “Газпрома” Барыс Фёдараў.

Рашэньне адмовіцца ад праекту коштам больш за 1 млрд. даляраў прынята з мэтай скарачэньня інвэстыцыйнай праграмы кампаніі, якая не атрымае чаканых сродкаў у выніку скарачэньня ўрадам запытанага “Газпромам” росту коштаў на ўнутраным рынку газу.

Кансорцыум па будаўніцтву газапроваду па тэрыторыі Польшчы й Славакіі ў абход Украіны быў утвораны ўвосень 2000 году ў складзе ААТ “Газпром”, італьянскай "Eni", французскай "Gas de France" і германскіх "Ruhrgas" і "Wintershall".

На дадзены момант па газапроваду “Ямал-Эўропа” экспартуецца каля 17 млрд. кубамэтраў расейскага газу ў год, ягоным пакупніком выступае створаны ў пачатку 1990-х гг. на парытэтнай аснове расейска-германскі гандлёвы дом "WEIH". Мяркуецца, што да 2003 году аб’ём паставак па гэтым газапровадзе павялічыцца прыкладна да 33 млрд. на польскай тэрыторыі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: