Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Габрэі Беларусі абвінавацілі ўлады ў антысемітызме
11:13, 05/02/2002

Дзеяньне папраўкі Джэксана-Вэніка, уведзенай у 1974 годзе ў сувязі з дыскрымінацыяй габрэяў у СССР, павінна распаўсюджвацца і на сёньняшнюю Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Сусьветнай арганізацыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.

Гутман лічыць, што беларускія ўлады працягваюць савецкую практыку антысемітызму. У якасьці прыкладу ён прыводзіць санкцыянаванае ўладамі разбурэньне будынку былой сінагогі ў Менску на вул. Дзімітрава, 3. Спробы ўратаваць будынак сінагогі не прынеслі посьпеху. І зараз на гэтым мейсцы будуецца жылы дом. Саюз мастакоў, якому фармальна належыць будынак былой сінагогі, дазволіў кампаніі “Камкон” пабудаваць дом узамен на майстэрні для масткоў на гарышчы.

Якаў Гутман зьвярнуўся да амэрыканскіх кангрэсмэнаў. Ён параўноўвае дзеяньні ўладаў, якія дазволілі разбурыць помнік гісторыі, зь дзеяньнямі аўганскіх талібаў, што зьнічтожылі статуі Будды.

Гутман зьвярнуўся да кіраўніка Гэльсынскай камісіі кангрэсу ЗША па дэмакратыі і правох чалавека Крыстафера Сьміта і да кангрэсмэна Пітэра Дойча (продкі якога былі беларусамі) з заклікам не адмяняць адносна Беларусі дыскрымінацыйнай папраўкі Джэксана-Вэніка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: