Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Культуру пераводзяць на самазабесьпячэньне 11:14, 05/02/2002
Віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Дражын агучыў на калегіі Міністэрства культуры дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі, які абавязаў установы культуры шукаць пазабюджэтныя крыніцы фінансаваньня з тым, каб павялічыць самаакупляемасьць з 10 да 30 адсоткаў. У якасьці прыкладу згадвалася Міністэрства адукацыі, дзе самаакупляемасьць дайшла ўжо да 36 адсоткаў. Паводле словаў Дражына, Міністэрства культуры прасіла ў дзяржавы на гэты год 17 млрд. рублёў, але атрымала пакуль толькі 2,5 млрд.
У Берасьцейскай вобласьці фінансавая праблема вырашаецца наступным чынам. Паводле словаў начальніка ўпраўленьня культуры аблвыканкаму Рамана Бысюка, у мэтах эканоміі ў бліжэйшы час плянуецца закрыць каля 50 сельскіх клюбаў і яшчэ 18 клюбаў аб’яднаць зь бібліятэкамі. Будуць зьліквідаваныя 18 кінаўстановак. Усяго пад скарачэньне трапляюць 163 работнікі культуры. Мяркуецца рэзка павялічыць кошты на квіткі ў музэі й канцэртныя залі, а таксама плату за навучаньне дзяцей у школах мастацтваў.
У іншых галінах, трэба меркаваць, гэтая самая праблема будзе вырашацца такім самым чынам.