Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка па-ранейшаму незадаволены працай БЧ 11:16, 05/02/2002
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб тым, што ён не задаволены становішчам справаў на Беларускай чыгунцы. Асноўнай прычынай такога становішча зьяўляецца “неэффективное и неудовлетворительное руководство отраслью, целый ряд руководителей дороги погрязли в злоупотреблениях и решали за счет государства свои личные проблемы”, аб чым заявіў беларускі лідэр 5 лютага на нарадзе з кіраўніцтвам Беларускай чыгункі. Паводле ягоных словаў, праведзеныя пракуратурай і Камітэтам дзяржкантролю праверкі арганізацыі БЧ выявілі “серьезнейшие упущения и даже преступные действия руководителей дороги”.
Нагадаем, што на дадзены момант ідзе працэс скарачэньня апарату кіраўнікоў Беларускай чыгункі, бо Савет Міністраў палічыў мэтазгодным скараціць колькасьць намесьнікаў начальніка БЧ з сямі да чатырох. Многія службы й аддзелы БЧ аб’ядноўваюцца, адбываецца скарачэньне, як колькасьці служачых, так і кіруючага апарату. Адносна некалькіх былых кіраўнікоў БЧ расьсьледуюцца крымінальныя справы. Яны абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні службовых злачынстваў.