Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗУБР аб’яўляе мараторый на графіці
11:18, 06/02/2002

Моладзёвы рух ЗУБР аб’яўляе мараторый на графіці. Адмова ад “візытнай карткі” руху адбылася ў выніку зьмены стратэгіі дзейнасьці ЗУБРа, пра што было заяўлена сёньня на прэсавай канферэнцыі ў Менску. Новая стратэгія накіраваная на абарону сацыяльных правоў грамадзян. ЗУБР будзе патрабаваць, каб падаткі грамадзян ішлі не “на абслугоўваньне шалёнага кіраўніка й карацельнага апарату, а на забесьпячэньне нармалёвых умоваў жыцьця простых людзей”.

 ПАЛIТЫКА 

Бацька Андрэя Зайцава мае намер дабіцца ўзбуджэньня крымінальнай справы праз суд
11:17, 06/02/2002

Юры Зайцаў, бацька актывіста гомельскага аддзелу незарэгістраванага моладзёвага руху супраціву ЗУБР Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам пад уціскам КДБ, мае намер у судовым парадку дабіцца ўзбуджэньня крымінальнай справы па факце гібелі сына. Юры Зайцаў падаў скаргу ў суд Савецкага раёну Гомлі на пастанову пракурора гэтага раёну аб адмове распачынаньня крымінальнай справы.

Лукашэнка ўзяўся за Міністэрства абароны й Савет бясьпекі
11:16, 06/02/2002

Аляксандар Лукашэнка ўказаў кіраўніцтву Міністэрства абароны на неабходнасьць падтрымліваць дысцыпліну ў войску. Пасьля заслухваньня ў сераду справаздачы міністра абароны краіны генэрал-палкоўніка Леаніда Мальцава, беларускі лідэр адзначыў, што праблемы дысцыпліны ў беларускай арміі атрымалі “особое внимание в связи с последним чрезвычайным происшествием в "придворной" бригаде”.

Мазаічны псыхапат пагражае ўсіх павесіць
11:15, 06/02/2002

У выніку “шматлікіх афёр”, праведзеных былым кіраўніком Беларускай чыгункі Віктарам Рахманько, дзяржава недалічылася 44 млн. даляраў ЗША – паведаміла 5 лютага беларуская тэлевізія. На БЧ распачата 8 крымінальных справаў, 110 чалавек прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці. У эфіры БТ таксама прагучаў камэнтар Аляксандра Лукашэнкі на гэтую тэму: “При такой требовательности - не простим же ничего никому, ни близким, ни приближенным – как вы можете идти на такие вещи? Ну, это же вот шаг сделаешь – это, считай, в петлю голову сунешь. Я не понимаю вашей психологии. Как при такой жестокости в отношении жуликов - я их органически не перевариваю – вы идете на эти правонарушения? (...) Меня сейчас все обвиняют там – жулье, оппозиция – Лукашенко посадил людей. Да не я вас посадил, и не Шейман, Вы сами сели”.

Беларускія й літоўскія дэмакраты абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі
11:14, 06/02/2002

Лідэры дэмакратычных партыяў Беларусі Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Аляксандар Дабравольскі й Аляксей Кароль правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі фракцыяў лібэралаў, кансэрватараў і сацыял-дэмакратаў Сэйму Літвы.

Беларускі й паўночна-карэйскі рэжымы актывізуюць супрацоўніцтва
11:13, 06/02/2002

Міністры замежных справаў Беларусі й Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Міхаіл Хвастоў і Пек Нам Сун абмяняліся асабістымі віншавальнымі лістамі з нагоды 10-годзьдзя з дня ўстанаўленьня дыпляматычных стасункаў. У лісьце кіраўніка беларускага МЗС, у прыватнасьці, адзначаецца, што “на сучасным этапе неабходна надаць асаблівую ўвагу стварэньню спрыяльных умоваў для паглыбленьня ўзаемавыгадных сувязяў у галіне гандлю, навукі, культуры й адукацыі”. Міністар замежных справаў КНДР, у сваю чаргу, выказаў упэўненасьць у тым, што “адносіны сяброўства, што існуюць паміж нашымі дзяржавамі, і надалей будуць пашырацца й разьвівацца”.

Украіна будзе наша
11:12, 06/02/2002, “Наша ніва”

Рост папулярнасьці ўкраінскіх нацыянал-дэмакратаў можа адгукнуцца тымі ж тэндэнцыямі ў Беларусі. 31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца парлямэнцкія выбары. Палову дэпутатаў (225 асобаў) абяруць па прапарцыйнай сыстэме па партыйных сьпісах, а другую — па аднамандатных акругах, дзе перамагае той, хто зьбірае большасьць галасоў.

Расейскія інтрыгі перад украінскімі выбарамі
11:11, 06/02/2002, “Наша ніва”

За падрыхтоўкай да ўкраінскіх парлямэнцкіх выбараў уважліва сочаць ня толькі на Захадзе, але і ў Маскве. Расея вельмі хацела б зарабіць на сваім посьпеху, якім скончыліся двухгадовыя спробы пераарыентаваць украінскую шматвэктарную палітыку на ўсход. Асноўная пагроза ўсходняму напрамку і ўсё большаму ўплыву Расеі — Віктар Юшчанка і ягоны блёк “Наша Ўкраіна”.

Блёк “За Юшчанку”, КПУ і кааліцыя “Супраць усіх”
11:10, 06/02/2002, “Наша ніва”

Гутарка зь вядомым украінскім інтэлектуалам Міколам Рабчуком наконт будучых парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, палітычных манэўраў адміністрацыі Леаніда Кучмы, непераборлівасьці апазыцыі і таго, чым гэта можа скончыцца.

“Газавая” помста Кіева
11:09, 06/02/2002, GazetaSNG

Супярэчлівая інфармацыя аб выніках паседжаньня дырэктараў “Газпрому”, што адбылося 4 лютага, адыграла не на карысьць апошняга. Справа ў тым, што пасьля сходу рады дырэктараў пайшлі чуткі аб адмове “Газпрому” будаваць адгалінаваньне газапроваду "Ямал-Эўропа", якое плянуецца правесьці праз тэрыторыю Беларусі й Польшчы. Па плянах гэты трубапровад павінен пастаўляць да 30 млрд. куб. мэтраў газу ў год з Расеі ў краіны Эўропы ў абыход тэрыторыі Ўкраіны.

Арбітар ФІФА выйшаў з турмы і стаў дырэктарам "БАТЭ"
11:08, 06/02/2002

Скандальна вядомы рэфэры ФІФА зь Беларусі Генадзь Якубоўскі, які ў мінулым месяцы быў вызвалены з-пад варты, вырашыў завяршыць кар’еру арбітра й перайшоў на пасаду тэхнічнага дырэктара бронзавага прызёра чампіянату Беларусі "БАТЭ" (Барысаў). Нагадаем, што Якубоўскі ў свой час быў арыштаваны па абвінавачаньню ў крадзяжы сродкаў у буйных памерах. Суд прыгаварыў арбітра да пакараньня ў выглядзе ўмоўнага пазбаўленьня волі тэрмінам на два гады. Варта адзначыць, што пакуль вялося сьледзтва, Якубоўскі правёў у заключэньні каля 10 месяцаў.

Кошты на паслугі сувязі зноў падвысяцца
11:07, 06/02/2002

Як паведаміў беларускі міністар сувязі Ўладзімер Ганчарэнка на паседжаньні калегіі 5 лютага, падсумоўваючы вынікі працы галіны за мінулы год, тарыфы на ўнутрырэспубліканскія паслугі сувязі не адпавядаюць узроўню рэальных выдаткаў. Стратнасьць паслугаў сувязі патрабуе павелічэньня тарыфаў на іх у гэтым годзе, адзначыў міністар. Паводле словаў міністра, рэнтабельнасьць па галіне за год склала 5,7 адсоткі – гэта ніжэй, чым у 2000 годзе. Пры рэнтабельнасьці РА “Белтэлекам” у 24,5 адсоткі чатыры яго абласныя прадпрыемствы і УП “Міжгародняя сувязь” маюць балянсаваныя страты. За год стратнымі аказаліся і 92 раённыя вузлы электрасувязі.

Беларуская дыяспара мае намер падняць пытаньне аб лёсах зьніклых апазыцыянэраў ва ўсіх краінах сьвету
11:06, 06/02/2002

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла даслала адказ на ліст Зінаіды Ганчар, у якім жонка зьніклага больш за два гады таму апазыцыйнага палітыка папрасіла прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой дапамагчы ў высьвятленьні лёсу ейнага мужа. Падаем тэкст ліста Івонкі Сурвілы цалкам.

Польскія СМІ параўноўваюць сытуацыю ў Беларусі з брэжнеўскім часам
11:05, 06/02/2002

Менавіта гэты пэрыяд гісторыі ўзгадвае польская прэса, калі піша пра ўвядзеньне ліцэнзіяў на апытаньні грамадзкай думкі, а таксама пра зьмяшчэньне арыштаванага дырэктара Менскага заводу лядоўняў у псыхіятрычны шпіталь.

Беларусь і Куба эфектыўна дадаюць адзін аднаго
11:04, 06/02/2002

Беларускія “парлямэнтары” будуць разглядаць прапанову Надзвычайнага й Паўнамоцнага амбасадара Рэспублікі Куба ў Беларусі Фелікса Ляона Карбальё наведаць зь візытам Кубу. Пра гэта заявіў у аўторак на сустрэчы з кубінскімі дыпляматамі намесьнік старшыні сталай Камісіі “нацыянальнага сходу” па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касьцян. На ягоную думку, Беларусь і Куба, “для якіх характэрныя стабільнасьць у грамадзтве й эканоміцы, могуць эфектыўна дадаць адзін аднаго ў пошуку рашэньняў праблемаў і наступстваў эканамічнага крызысу 1998 году”.

Гомельскі завод пускавых рухавікоў застаўся бяз сувязі
11:03, 06/02/2002

Гомельскі завод пускавых рухавікоў застаўся бяз сувязі са зьнешнім сьветам. У дадатак да спыненьня падачы цяпла й гарачае вады, за няўплату адключылі і большасьць тэлефонаў. Да таго ж падатковая інспэкцыя Савецкага раёну падала заяву ў гаспадарчы суд пра ліквідацыю завода як суб’екта гаспадараньня.

“Хімвалакно” павінна быць акцыянаваным да 15 сакавіка
11:02, 06/02/2002

Канцэрн “Белнафтахім” павінен да 15 сакавіка вырашыць пытаньне аб акцыянаваньні Магілёўскага ўнітарнага прадпрыемства “Хімвалакно”. Пакуль сьпіс інвэстараў не зацьверджаны, але дакладна вядома, што на першым этапе кантрольны пакет плюс адну акцыю дзяржава пакіне за сабой.

Па ўзроўні аховы здароўя Беларусь знаходзіцца на 72 месцы ў сьвеце
11:01, 06/02/2002

Беларусь займае 72 месца ў свеце па ўзроўні аховы здароўя. Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле вынікаў справаздачы гэтай арганізацыі лепшая грамадзкая сыстэма аховы здароўя ў сьвеце створаная ў Францыі. На другім месцы – Італія, на трэцім – карлікавая эўрапейская дзяржава Сан-марына. Акрамя іх у першай дзясятцы: дзяржава-карлік Андора, Мальта, Сінгапур, Гішпанія, Аман, Аўстрыя і Японія. З постсавецкіх дзяржаваў Расея знаходзіцца на 130-м месцы, Казахстан заняў у сьпісе 64 месца, Украіна – 79, Літва – 73, Эстонія – 77, Малдова – 101, Армэнія – 104, Азэрбайджан - 109, Грузія - 114, Узбэкістан - 117, Расея - 130, Кіргізія - 151, Туркмэнія - 153, Таджыкістан - 154. Для параўнаньня: Кітай знаходзіцца на 144 месцы, Індзія - на 112, Польшча - на 50, Албанія - на 55.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: