Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскія СМІ параўноўваюць сытуацыю ў Беларусі з брэжнеўскім часам
11:05, 06/02/2002

Менавіта гэты пэрыяд гісторыі ўзгадвае польская прэса, калі піша пра ўвядзеньне ліцэнзіяў на апытаньні грамадзкай думкі, а таксама пра зьмяшчэньне арыштаванага дырэктара Менскага заводу лядоўняў у псыхіятрычны шпіталь.

“Нядаўна Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Акадэмія навук і Беларускае таварыства псыхолягаў атрымалі з адміністрацыі прэзыдэнта ліст, дзе паведамляецца, што ў адпаведнасьці з загадам Аляксандра Лукашэнкі, усе апытаньні і дасьледаваньні грамадзскай думкі могуць ладзіцца толькі на падставе ліцэнзіі, якую выдае адміністрацыя прэзыдэнта”, – інфармуе ў сёньняшнім нумары “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік падае меркаваньне прафэсара Алега Манаева, паводле якога новае распараджэньне адміністрацыі прэзыдэнта можна параўнаць з парадкамі 70-80-х гадоў мінулага стагодзьдзя, калі ў СССР сацыялягічныя лябараторыі былі непасрэдна падпарадкаваныя КДБ.

“Gazeta Wyborcza” адзначае таксама, што ўціск на незалежных сацыёлягаў зьвязаны з іхнай дзейнасьцю ў час мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.

Па арышце й зьмяшчэньні ў псыхіятрычны шпіталь Леаніда Калугіна, у польскім друку зьявіліся некалькі артыкулаў з агульным меркаваньнем, што на Беларусі ўлады вяртаюцца да сталінскіх мэтадаў змаганьня з палітычнымі апанэнтамі. Паводле польскіх газэтаў, арышт Калугіна ёсьць помстай Лукашэнкі за тое, што былы дырэктар аднаго зь лепшых беларускіх прадпрыемстваў меў намер балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду ў часе леташніх выбараў.

Аўтары артыкулаў, са спасылкамі на меркаваньні незалежных беларускіх экспэртаў, адзначаюць таксама, што скіраваньне арыштаваных у псыхіятрычныя шпіталі можа мець на мэце запалохваньне грамадзянаў краіны, альбо змушэньне аршыштаваных да прызнаньня сваёй віны.

У гэтай справе польскае агенцтва навінаў ПАП падае меркаваньне беларускай адвакаткі Веры Страмкоўскай, паводле якога зьмяшчэньне “людзей, якія думаюць іначай” у псыхіятрычныя шпіталі можа стаць на Беларусі штодзённай практыкай, як гэта было за савецкім часам. “Бо як і тады, цяпер беларусы ня маюць магчымасьцяў супраціву гэткім захадам уладаў – у краіне нават няма незалежных судоў, якія маглі б разгледзець скаргу аб незаконным зьмяшчэньні ў шпіталь”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: