Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Газавая” помста Кіева
11:09, 06/02/2002, GazetaSNG

Супярэчлівая інфармацыя аб выніках паседжаньня дырэктараў “Газпрому”, што адбылося 4 лютага, адыграла не на карысьць апошняга. Справа ў тым, што пасьля сходу рады дырэктараў пайшлі чуткі аб адмове “Газпрому” будаваць адгалінаваньне газапроваду "Ямал-Эўропа", якое плянуецца правесьці праз тэрыторыю Беларусі й Польшчы. Па плянах гэты трубапровад павінен пастаўляць да 30 млрд. куб. мэтраў газу ў год з Расеі ў краіны Эўропы ў абыход тэрыторыі Ўкраіны.

У кансорцыум па ягоным будаўніцтве разам з расейскім “Газпромам” ужо ўступілі амаль усе буйныя эўрапейскія газавыя канцэрны – італьянскі "Eni", французскі "Gas de France", германскія "Ruhrgas" і "Wintershall". Пайшлі нават чуткі аб тым, што дырэктары газавага канцэрну ўхвалілі прапанову мэнэджмэнту “Газпрому” замарозіць гэты праэкт і накіраваць сродкі на больш надзённыя праблемы расейскага газавага манапаліста. Праўда, літаральна на наступны дзень ананімная крыніца “Інтэрфаксу” абвергла гэтую інфармацыю. Хаця экспэрты і прыйшлі да адзінай думкі, што ўсе гэтыя паведамленьні – частка інфармацыйнай кампаніі “Газпрому”, які гандлюе з Польшчай аб умовах будаўніцтва газапроваду, у Кіеве расцанілі гэтую сытуацыю інакш.

Варта нагадаць, што Ўкраіна затаіла чарговую крыўду на Расею, калі прэзыдэнты Ўладзімер Пуцін й Аляксандар Квасьнеўскі фактычна дамовіліся аб тым, што Масква будзе будаваць газапровад у Эўропу ў абыход украінскай тэрыторыі. І вось зараз Кіеў, напэўна, вырашыў адыграцца. Дзяржаўная камісія па каштоўных паперах і фондаваму рынку Ўкраіны прыняла рашэньне адмовіць Нацыянальнай акцыянэрнай кампаніі “Нафтагаз Украіны” ў выпуску і абарачэньні эўрааблігацыяў аб’ёмам 1401 млн.даляраў (1401 тыс. эўрааблігацыяў наміналам 1000 дал.) для наступнай перадачы іх ААТ “Газпром” у кошт пагашэньня пазыкі за пастаўлены, але не аплочаны прыродны газ.

Як паведамляе "ПРАЙМ-ТАСС", рашэньне аб адмове ў выдачы дазволу прынятае ў сувязі з тым, што ўмовы выпуску й звароту эўрааблігацыяў НАК “Нафтагаз Украіны” супярэчаць дзейснаму ўкраінскаму заканадаўству. У адпаведнасьці зь міжурадавым расейска-украінскім пагадненьнем ад 4 кастрычніка 2001 г., якое агаворвае ўмовы пагашэньня запазычанасьці “Нафтагазу Ўкраіны” перад “Газпромам” за пастаўлены, але не аплочаны газ, “Нафтагаз Украіны” павінен забясьпечыць выпуск і перадачу эўрааблігацыяў “Газпрому” за 4 месяцы з дня падпісаньня пагадненьня. Атрымоўваецца, што тэрмін перадачы ўжо падыйшоў.

Эўрааблігацыі павінны пагашацца ўкраінскім бокам у пэрыяд з 1 траўня 2004 г. да 1 лістапада 2013 г. з выплатай 2 разы ў год па 5% ад аб’ёму іхнай эмісіі. На неаплочаную суму аблігацыяў налічваецца даход у памеры 6-месяцовага "Libor" плюс 1% гадавых. Першы працэнтны даход па гэтых эўрааблігацыях усталяваны з 1 чэрвеня 2000 г. па 1 траўня 2002 г. 30% налічанага за гэты пэрыяд працэнтнага даходу павінна быць выплачана “Газпрому” 1 траўня 2002 г., а на астатнія 70% налічанага за гэты пэрыяд працэнтнага даходу выпускаюцца дадатковыя эўрааблігацыі, аналягічныя выпушчаным на асноўную суму пазыкі.

У выпадку невыкананьня плацежных абавязацельстваў па сваіх эўрааблігацыях “Газпрому” ў адпаведнасьці з украінска-расейскім міжурадавым пагадненьнем “Нафтагаз Украіны” мае права скарачаць на неаплочаную суму памер грашовай аплаты ці пастаўкі прыроднага газу у кошт аплаты транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: