Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацька Андрэя Зайцава мае намер дабіцца ўзбуджэньня крымінальнай справы праз суд
11:17, 06/02/2002

Юры Зайцаў, бацька актывіста гомельскага аддзелу незарэгістраванага моладзёвага руху супраціву ЗУБР Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам пад уціскам КДБ, мае намер у судовым парадку дабіцца ўзбуджэньня крымінальнай справы па факце гібелі сына. Юры Зайцаў падаў скаргу ў суд Савецкага раёну Гомлі на пастанову пракурора гэтага раёну аб адмове распачынаньня крымінальнай справы.

На думку Зайцава, адмова распачынаць крымінальную справу не аргумэнтаваная і ня можа быць аргумэнтаванай у прынцыпе, па той прычыне, што пракуратура не праверыла большую частку абставінаў, зьвязаных з трагічным учынкам Андрэя. Бацька, у прыватнасьці, спасылаецца на тое, што пракуратура не апытала шэраг сьведкаў. Апошнія маглі б пацьвердзіць, што Андрэй паведаміў ім аб фактах ягонага перасьледу чалавекам, які прадстаўляўся супрацоўнікам Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці.

Акрамя таго, Юры Зайцаў лічыць, што сьледзтва не ацаніла належным чынам заяву ягонага сына ў Беларускі Гэльсынскі камітэт. У гэтай заяве малады чалавек паведамляў аб тым, што яго вербавалі ў асьведамляльнікі, а таксама аб існаваньні аўдыёзапісу адной тэлефоннай размовы зь вярбоўшчыкам, пры якой, дарэчы, прысутнічалі сябры Андрэя.

Бацька 24-гадовага Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам, упэўнены, што існуе дастатковая колькасьць сьведчаньняў, якія дазваляюць высьветліць асобу супрацоўніка КДБ, што схіляў ягонага сына да супрацоўніцтва й накіраваць матэрыялы для распачынаньня крымінальнае справы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: